«Баўбляй» — першы музей у Літве (1812), самы малы музей у свеце, размяшчаецца ў вёсцы Біётай (Шылальскі раён, 7 км да поўначы ад г. Скаўдзвіле), з 1962 «Баубляй» — філіял шяуляйскага музея «Аушры» (літ.: «Aušros» muziejus), у 1969 абвешчаны помнікам гісторыі рэспубліканскага значэння.

Музей «Баўбляй»

Пабудаваны ў 1812 г. Дыянісіям Пашкевічам (Дзыянізасам Пошкам) з двух ацалелых і выдаўблёных частак вядомага дуба Баўбліс у якасці скарбонкі для захоўвання старажытнасцей — прыватнага музея. У музеі захоўваліся археалагічныя знаходкі, косткі маманта, старажытная зброя, рыцарскія панцыры, нумізматычная калекцыя, бібліятэтка з 200 кніг, партрэты вядомых навукоўцаў, філосафаў, паэтаў. Музей ад пачатку існавання і да сёнешняга дня наведваюць турысты. Частка збораў музея загінула падчас Першай сусветнай вайны. Цяпер над музеям «Баубляй» узвялі шкляны купал.