Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Быў адкрыты ў 1989 годзе да 60-годдзя Акадэміі навук і размешчаны ў будынку Галоўнага корпуса НАН Беларусі. Знаходзіцца на пр. Незалежнасці, 66.
Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі | |
---|---|
Заснаваны | 1989 |
Месцазнаходжанне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апісанне
правіцьПлошча музейнай экспазіцыі — 250 м², у фондах Музея налічваецца каля 13 тысяч экспанатаў, з якіх больш за 3,5 тысячы прадстаўлена ў пастаянна дзеючай экспазіцыі.
Экспазіцыя Музея адлюстроўвае асноўныя этапы станаўлення і развіцця акадэмічнай навукі ў Беларусі, гісторыю фарміравання сучаснай арганізацыйнай структуры Акадэміі навук, дасягненні і вынікі навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці яе вучоных і арганізацый, этапы станаўлення акадэмічных навуковых школ у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, медыцынскіх, гуманітарных, сацыяльных і іншых навук. У Музеі прадстаўлены таксама матэрыялы па арганізацыі навукі ў Беларусі з пачатку XX стагоддзя, з моманту стварэння Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта). Асобныя раздзелы экспазіцыі прысвечаны пытанням дзяржаўнага кіравання навукай і міжнародным навукова-тэхнічным сувязям[1].