Мулінэ
Мулінэ — пража з бавоўны, атрыманая заводскім або ручным спосабам, і прызначана для вышывання або іншых відаў рукадзелля.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/65/Embroidery_thread.jpg/250px-Embroidery_thread.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/81/Embroidery_Floss_Multi-Colored_10-21-09_IMG_8048.jpg/200px-Embroidery_Floss_Multi-Colored_10-21-09_IMG_8048.jpg)
Сусветныя брэнды вытворцаў мулінэ — DMC, Madeira і Anchor.
Мулінэ прадаецца маткамі па 8 (DMC, Gamma, Anchor), 10 (Madeira) або 20 метраў або на метры.
У кожнага вытворцы мулінэ свой набор колераў і сістэма іх кадавання. Коды колераў паказваюць на схемах вышывання. Таксама існуюць табліцы перакладу колераў з адной сістэмы кадавання ў іншыя сістэмы[1], або колер падбіраюць, параўноўваючы адценні з дапамогай карт колераў.