Маргаліт Рут «Мэгі» Джыленхо́л (англ.: Margalit Ruth «Maggie» Gyllenhaal; нар. 16 лістапада 1977) — амерыканская актрыса, рэжысёр і прадзюсар. Уладальніца прэміі «Залаты глобус», а таксама намінантка на «Оскар» і «Эмі».

Мэгі Джыленхол
Імя пры нараджэнні англ.: Margalit Ruth Gyllenhaal
Род дзейнасці кінаактрыса, тэатральная актрыса, тэлеактрыса, актрыса агучвання, кінарэжысёр, сцэнарыст
Дата нараджэння 16 лістапада 1977(1977-11-16)[1][2][…] (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне іўдаізм і хрысціянства
Бацька Stephen Gyllenhaal[d]
Маці Naomi Foner Gyllenhaal[d]
Муж Пітэр Сарсгаард[d]
Дзеці Ramona Sarsgaard[d] і Gloria Sarsgaard[d]
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Залаты глобус
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У пачатку 1990-х гадоў Джыленхол дэбютавала на вялікім экране з невялікімі ролямі ў фільмах «Ля вады» (1992) і «Небяспечная жанчына» (1993), знятых яе бацькам. Пасля заканчэння вучобы ва ўніверсітэце, Джыленхол мела ролі другога плана ў карцінах «Вар’яцкі Сесіл Б.» (2000), «Моцная жанчына» (2001), а таксама «Доні Дарко» (2001), дзе яна знялася разам са сваім братам Джэйкам.

Прарывам Джыленхол стала галоўная роля ў эратычнай камедыйнай драме «Сакратарка» (2002), якая прынесла ёй прэмію «Готэм», а таксама намінацыі на «Залаты глобус» і «Незалежны дух». У тым жа годзе яна з’явілася ў фільмах «Адаптацыя» і «Прызнанні небяспечнага чалавека».

У 2021 годзе дэбютавала ў якасці рэжысёра з карцінай «Незнаёмая дачка», знятай паводле рамана італьянскай пісьменніцы Элены Ферантэ. Фільм удзельнічаў у конкурсе Венецыянскага кінафестывалю-2021.

Зноскі правіць

  1. Maggie Gyllenhaal // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Maggie Gyllenhaal // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.