Мэш сеткі — сеткавая тапалогія, у якой кожны вузел (нода) перапраўляе даныя сеткі. Усе мэш ноды кааперуюцца ў распаўсюдзе даных у сеціве.

Выява мэш сеціва.

Мэш сеткі могуць перапраўляць паведамленні, выкарыстоўваючы флудзінг (затапляючую) або маршрутызуючую тэхніку. З маршрутызацыяй паведамленне распаўсюджваецца ўздоўж усяго шляху, скачучы на адзін крок (hopping) ад ноды да ноды, пакуль не дасягне намечанай кропкі. Каб гарантаваць даступнасць усіх гэтых шляхоў, сетка павінна дазволіць працягваць сувязь і павінна рэканфігуравацца каля пашкоджаных частак, выкарыстоўваючы алгарытм самаўзнаўлення, такі як Маставанне найкарацейшага шляху[en] (Shortest Path Bridging). Самаўзнаўленне дазваляе сетцы, заснаванай на маршрутызацыі, працягнуць працу, калі нода паламаецца або калі сувязь стане недасяжнай. У выніку сетка застаецца практычна працуючай, калі існуе больш за адзін шлях паміж зыходнай і канцавой нодай у гэтай сетцы. Хаця гэта больш характэрна для бесправадной сувязі, але гэта канцэпцыя таксама прымяніма да правадных сетак і праграмнага ўзаемадзеяння.

Мэш сетка, у якой усе ноды злучаны адна з адной, называецца цалкам злучаная сетка. Цалкам злучаныя правадныя сеткі маюць перавагі ў бяспецы і надзейнасці, але праблема ў тым, што адзін провад можа злучыць толькі дзве сумежныя ноды, далучаныя да яго. Аднак у такіх сетках колькасць правадоў (а таксама кошт) рэзка павялічваецца пры павелічэнні колькасці нодаў.

Мэш сеткі могуць разглядацца як від ад-хок сеткі. Такім чынам, мэш сеткі адносяцца да мабільных ад-хок сетак (mobile ad-hoc networks, MANETs), хаця MANETs таксама мае справу з праблемай, якая раскрывае мабільнасць нодаў[удакладніць].

Правадныя мэш правіць

Алгарытм маставання найкарацейшага шляху (Shortest path bridging) дазваляе злучыць Ethernet-світчы ў мэш тапалогію, каб усе шляхі былі актыўнымі[1][2][3][4][5].

 
Праектаванне мэш сеткі ў Букаву, на базе якой ствараецца радыё супольнасці

Бесправадныя мэш правіць

Бесправадныя мэш сеткі (Wireless mesh networks) былі першапачаткова распрацаваны для ваенных мэт. Мэш сеткі звычайна бесправадныя. За апошняе дзесяцігоддзе памер, кошт і магутнасць патрабуемай перадачы зменшыліся, што дазволіла розным перадачам змяшчацца ў адной нодзе, такім чынам дазваляючы большую модульнасць сеткі. Кожная нода можа кіраваць рознымі частотамі і падтрымліваць розныя неабходныя функцыі, такія як кліенцкі доступ, сэрвісы перадачы даных, сканаванне і іх адаптаванне пад прыватныя патрэбы[удакладніць].

Метады тэорыі гульняў дапамагаюць у гэтай сферы аналізаваць стратэгіі шарынга рэсурсаў і перадачы пакетаў[6][7][8].

Раннія бесправадныя сеткі выкарыстоўвалі ноды, здольныя да паўдуплекснай перадачы, што ў адзін момант маглі або перадаваць, або прымаць, але не выконваць абедзве функцыі адначасова. Гэта патрабавала расшаранай мэш (shared mesh) канфігурацыі.

Некаторыя больш познія бесправадныя сеткі выкарыстоўваюць больш поўнае абсталяванне для перадачы сігнала, якая дазваляе прымаць пакеты з апстрыма ноды і перадаваць пакеты ў даўнстрым ноды адначасова, што ўтрымліваюць прадвызначаныя расшараныя мэш (switched mesh) налады.

Крыніцы правіць

  1. Avaya Extends the Automated Campus to End the Network Waiting Game(недаступная спасылка). Avaya (1 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2014. Праверана 18 April 2014.
  2. Peter Ashwood-Smith. Shortest Path Bridging IEEE 802.1aq Overview(недаступная спасылка). Huawei (24 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2013. Праверана 11 May 2012.
  3. Jim Duffy. Largest Illinois healthcare system uproots Cisco to build $40M private cloud. PC Advisor (11 мая 2012). — «Shortest Path Bridging will replace Spanning Tree in the Ethernet fabric.»  Праверана 11 May 2012.
  4. "IEEE Approves New IEEE 802.1aq Shortest Path Bridging Standard". Tech Power Up. 7 May 2012. Праверана 11 May 2012.
  5. IS-IS Extensions Supporting IEEE 802.1aq. IETF (1 красавіка 2012). Праверана 12 May 2012.
  6. Huang, J.; Palomar, D. P.; Mandayam, N.; Walrand, J.; Wicker, S. B.; Basar, T. (2008). "Game Theory in Communication Systems" (PDF). IEEE Journal on Selected Areas in Communications. 26 (7): 1042–1046. doi:10.1109/jsac.2008.080902. Архівавана з арыгінала (PDF) 20 ліпеня 2011. Праверана 7 сакавіка 2016.
  7. On selfish behavior in CSMA/CA networks (2005).
  8. Competition, cooperation, and optimization in Multi-Hop CSMA networks (2011).