Мюнстэр 42 (ням.: Fernmeldeturm Münster 42) — жалезабетонная тэлевізійная і радыёвяшчальная вежа, размешчаная ў горадзе Мюнстэр (федэральная зямля Паўночны Рэйн — Вестфалія). Выкарыстоўваецца для размяшчэння антэн аналагавага тэлебачання, антэн DVB-T, радыёслужбаў УКХ-дыяпазону. Таксама вежа служыць для забеспячэння радыёрэлейнай сувязі ў рэгіёне Мюнстэр-Білефельд-Швертэ-Хальтэрн-ам-Зэе.
Вежа «Мюнстэр 42» з'яўляецца дакладнай копіяй тэлевізійнай вежы ў Кіле (de:Fernmeldeturm Kiel), пабудаванай у 1975 годзе па праекце архітэктараў Герхарда Крайзеля (ням.: Gerhard Kreisel) і Гюнтэра Мюлера (ням.: Günter H. Müller).

Мюнстэр 42
ням.: Fernmeldeturm Münster 42
Краіна
Месцазнаходжанне Германія Германія, Мюнстэр
Будаўніцтва 1985—1986
Прызначэнне Тэлекамунікацыі
Матэрыялы бетон
Вышыня па шпілі 222,5 м
Вышыня па даху 207,5 м
Заказчык Deutsche Bundespost[d]
Уласнік Deutsche Funkturm GmbH
Архітэктар Герхард Крайзель
Гюнтэр Мюлер
SkyscraperPage 2090
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэхнічныя характарыстыкі[1][2]

правіць
 
«Кошык» і платформы вежы
  • Вышыня антэны — 222,50 м
  • Вышыня даху — 207,5 м
  • Вышыня ніжняга пункта «кошыка» — 108 м
  • Дыяметр «кошыка» (у верхняй частцы) — 40,12 м
  • Дыяметр ніжняй платформы — 24,96 м
  • Дыяметр сярэдняй платформы — 21,96 м
  • Дыяметр верхняй платформы — 18,96 м
  • Дыяметр «ствала» ў ніжняй частцы — 13,5 м
  • Дыяметр «ствала» ў верхняй частцы — 2 м
  • Таўшчыня сценкі «ствала» — 0,8 м
  • Агульная вага — 14000 т
  • Глыбіня залажэння падмурка — 8,3 м
  • Дыяметр падмурка — 22,0 м
  • Маса падмурка — 3500 т

Спасылкі

правіць

Зноскі