Мюслі
Мю́слі (ням.: Müsli, (Bircher)müesli) — харчовы выраб з зерневых культур з дадаткамі іншых прадуктаў. Базавая версія ўяўляе сабой сумесь аўсяных шматкоў і садавіны. Карыстаецца папулярнасцю як здаровы сняданак. Мюслі вынайшаў у 1900 годзе швейцарскі ўрач Максіміліян Бірхер-Бенэр для пацыентаў свайго шпіталю.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c0/Muesli.jpg/200px-Muesli.jpg)