Мядзведка (Пермскі край)

Мядзведка (руск.: Медве́дка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Горназаводскім раёне Пермскага краю Расіі. Насельніцтва — 272 чалавека (2023)- Размешчана ў цяжкадаступнай высакагорнай тайзе Сярэдняга Урала, на еўрапейскім, заходнім схіле Уральскіх гор. Пасёлак стаіць у верхнім цячэнні ракі Койвы, на ўсходнім яе беразе, пры ўпадзенні ў яе маленькай рэчкі Мядзведкі, ад якой атрымаў сваю назву. Пасёлак знаходзіцца за 1 км на захад ад умоўнай мяжы паміж Еўропай і Азіяй, на крайнім усходзе Пермскага краю, за некалькі кіламетраў на захад ад мяжы са Свярдлоўскай вобласцю, на паўночны захад ад горада Качканара, на паўночны ўсход ад пасёлка гарадскога тыпу Цёплая Гара і горада Горназаводска.

Пасёлак гарадскога тыпу
Мядзведка
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Першая згадка
1950
Насельніцтва
  • 272 чал. (2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
618872
Код АКАТП
Мядзведка на карце Расіі ±
Мядзведка (Пермскі край) (Расія)
Мядзведка (Пермскі край)
Мядзведка (Пермскі край) (Пермскі край)
Мядзведка (Пермскі край)

Зноскі