Мёрская раённая цэнтральная бальніца
УАЗ «Мёрская раённая цэнтральная бальніца» — комплекс лячэбна-прафілактычных устаноў Мёрскага раёна. Будынак ЦРБ знаходзіцца ў горадзе Мёры.
Мёрская ЦРБ | |
---|---|
Каардынаты | |
Адрас | Віцебская вобласць, Мёрскі раён, г. Мёры, вуліца Камуністычная, 82 |
miorycrb.by/index.php/be |
Гісторыя
правіцьУстанова ажыццяўляе сваю дзейнасць з 1904 года.
У раёне функцыянуе 31 фельчарска-акушэрскі пункт. Усяго ў раёне функцыянуе 240 кругласутачных ложкаў, 86 ложкаў у дзённых стацыянарах і 5 ложкаў у стацыянарах на даму.
Дзённыя стацыянары і стацыянары на даму адкрыты пры ўсіх амбулаторна-паліклінічных установах раёна і карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў жыхароў раёна.
У Мёрах і Мёрскім раёне дзейнічаюць: 1 цэнтральная раённая аптэка № 111 г. Мёры, 1 гарадская аптэка № 112 г. Дзісна, 2 сельскія аптэкі ў Новым Пагосце № 115 і ў Язна № 101, аптэчны пункт 1 катэгорыі пры Мёрскай паліклініцы, 2 аптэчныя кіёскі ў г. Дзісна і 1 у г. Мёры, 33 аптэчныя пункты 2 катэгорыі пры ФАПах.
Спіс лекава-прафілактычных устаноў
правіць- Мёрская цэнтральная раённая бальніца са стацыянарам на 170 ложкаў
- Мёрская паліклініка
- Дзісненская раённая бальніца са стацыянарам на 55 ложкаў і паліклінікай
- Язненская ўчастковая бальніца са стацыянарам на 15 ложкаў і амбулаторыяй урача агульнай практыкі
- Новапагосцкая ўрачэбная амбулаторыя
- Даўгінаўская ўрачэбная амбулаторыя
Галоўныя ўрачы
правіць- Алена Фёдараўна Сiвая
Зноскі
Літаратура
правіць- Тропин, А. Эффект первичного звена / А. Тропин // Медицинский вестник. — 2006. — 10 нояб.