Міжнародная алімпіяда па інфарматыцы

штогадовая прадметная алімпіяда ў праграмаваньні

Міжнародная алімпіяда па інфарматыцы (IOI) — штогадовае спаборніцтва па інфарматыцы сярод школьнікаў, праводзіцца з 1989 года.

Гэта другая па велічыні алімпіяда па навуках, пасля Міжнароднай матэматычнай алімпіяды і па колькасці краін-удзельніц.

Структура спаборніцтва

правіць

Спаборніцтва складаецца з двух дзён, у якім удзельнікам прапануецца вырашыць і запраграмаваць алгарытмічныя задачы. Удзельнікі спаборнічаюць індывідуальна; кожную краіну могуць прадстаўляць не больш за 4 удзельнікі (агульная колькасць краін у 2021-м годзе складала 88). Удзельнікі звычайна выбіраюцца па выніках нацыянальных спаборніцтваў.

У кожны дзень спаборніцтвы ўдзельнікам звычайна прапануецца вырашыць тры (у 2009—2010 годзе — чатыры) задачы за пяць гадзін. Кожны ўдзельнік вырашае задачы самастойна, карыстаючыся адным камп’ютарам. Строга забараняюцца зносіны з іншымі ўдзельнікамі, выкарыстанне вучэбнай літаратуры і г. д. Звычайна для вырашэння задачы неабходна напісаць праграму на мове C++, Pascal (да 2019) або Java (да 2021)[1] памерам не больш за 50 кілабайт[1] і адаслаць яе перад заканчэннем пяцігадзіннага спаборніцтва. Забараняецца адпраўляць больш за 50 рашэнняў на адну задачу, а таксама больш за адну пасылку на хвіліну (за выключэннем апошніх 15 хвілін алімпіяды)[1].

Атрыманыя за два дні спаборніцтва балы падсумоўваюцца. Медалямі ўзнагароджваюцца не больш за 50% удзельнікаў. Прыблізныя адносіны золата: срэбра: бронза:без медаля — 1:2:3:6 (гэта значыць 1/12 частка ўдзельнікаў атрымлівае залатыя медалі, 1/6 наступных атрымлівае сярэбраныя медалі і чвэрць наступных — бронзу).

Крыніцы

правіць
  1. а б в Competition Rules – IOI 2022. Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2022. Праверана 6 жніўня 2022.

Спасылкі

правіць