Мікалай Алумяэ (эст.: Nikolai Alumäe; 12 верасня 1915 — 27 сакавіка 1992) — эстонскі вучоны ў галіне механікі. Акадэмік АН Эстонскай ССР (1961). Віцэ-прэзідэнт АН Эстонскай ССР (1964—1977). Лаўрэат Навуковай прэміі Эстоніі.

Мікалай Алумяэ
Дата нараджэння 12 верасня 1915(1915-09-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 сакавіка 1992(1992-03-27) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1951)
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Талінскі тэхнічны ўніверсітэт (1941). Вучань О. Мадзісана. Доктар тэхнічных навук (1951, тэма дысертацыі «Даследаванне танкасценных пругкіх абалонак у паслякрытычнай стадыі»). Дырэктар-заснавальнік Інстытута кібернетыкі АН ЭССР (1960—1969), старшы навуковы супрацоўнік і кансультант прамысловасці (1977—1987), з 1987 года — саветнік прэзідыума АН ЭССР.

Член Нацыянальнага камітэта СССР па тэарэтычнай і прыкладной механіцы. Пахаваны на Лясных могілках у Таліне.