Мікалай Аляксандравіч Еўдакімаў

Мікалай Аляксандравіч Еўдакімаў (1909, Малая Вішэра, Наўгародская губерня — 11 студзеня 1938) — савецкі лётчык-парашутыст, капітан.

Мікалай Аляксандравіч Еўдакімаў
Дата нараджэння 1909
Месца нараджэння
Дата смерці 11 студзеня 1938(1938-01-11)
Альма-матар
Прыналежнасць СССР
Род войскаў авіяцыя
Званне капітан
Узнагароды і званні
ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1909 годзе ў горадзе Малая Вішэра Наўгародскай губерні (па іншых дадзеных на тэрыторыі сучаснага Малавішэрскага раёна Наўгародскай вобласці). Вучыўся ў школе пасёлка Грады.

Праходзіў навучанне ў Барысаглебскім лётным вучылішчы, скончыўшы якое, атрымаў накіраванне на Гатчынскі аэрадром. У 1930 годзе ўступіў у УКП (б). Быў першым у СССР парашутыстам, які выканаў зацяжны скачок з парашутам (22 мая 1932 года). У 1934 годзе быў адным з першых 14 чалавек, якія атрымалі званне «Майстар парашутнага спорту СССР». У 1935 годзе быў узнагароджаны ордэнам Леніна за выдатныя спартыўныя дасягненні; на гэты момант у Еўдакімава было выканана 76 скачкоў з зацяжным раскрыццём, а таксама двойчы усталяваны сусветны рэкорд вольнага падзення з вышыні 6,9 і 8,1 кіламетра. Браў актыўны ўдзел у вывучэнні працяглага падзення чалавека ў паветры, з’яўляецца аўтарам стылю вольнага падзення «ластаўка» (таксама вядомага як «ластаўка Еўдакімава»). Працаваў інструктарам парашутнай справы.

Займаўся грамадскай дзейнасцю; у 1936 годзе быў дэлегатам X з’езда УЛКСМ. Напісаў кнігу «Запiскi парашутыста».

Загінуў 11 студзеня 1938 года ў авіяцыйнай катастрофе пры выпрабаваннях новага самалёта ў 1938 годзе. Пахаваны ў Гатчыне на Новых могілках.

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1