Адкрыць галоўнае меню

Мікалай Густававіч Вейдэнбаум

Мікалай Густававіч Вейдэнбаум (19 ліпеня 1842 — 1872) — рускі і беларускі інжынер-архітэктар.

Мікалай Густававіч Вейдэнбаум
Дата нараджэння: 19 ліпеня 1842(1842-07-19)
Дата смерці: 1872
Бацька: Карл-Густаў Густававіч Вейдэнбаум[d]
Альма-матар:

БіяграфіяПравіць

АдукацыяПравіць

Нарадзіўся ў 1842 годзе ў сям’і лекара. Брат інжынера-архітэктара А. Вейдэнбаума, этнографа Я. Вейдэнбаума(руск.) бел. і натураліста Г. Вейдэнбаума(руск.) бел.. Пачатковую адукацыю атрымаў у Пятай Санкт-Пецярбургскай гімназіі(руск.) бел.[1].

У 1855—1861 гадах вучыўся ў Будаўнічым вучылішчы, скончыў яго з чынам калежскага сакратара[2].

Прафесійная дзейнасцьПравіць

Пасля заканчэння вучылішча прызначаны на службу архітэктарскім памочнікам у Гродзенскую будаўнічую і дарожную камісію[2].

У 1866 годзе М. Вейдэнбаум выйшаў у адстаўку і паступіў у Галоўнае таварыства расійскіх чыгунак[2]. Тут ён займаў адну з адказных пасад на лініі Варшава-Вільня і заставаўся на ёй да канца свайго жыцця[2].

Раптоўна памёр на 30-м годзе жыцця.

Зноскі