Мікалай Мікалаевіч Барысевіч

Мікалай Мікалаевіч Барысевіч (1970) — беларускі дыпламат.

Мікалай Мікалаевіч Барысевіч
Нараджэнне 1970

Біяграфія

правіць

у 1987 годзе скончыў СШ № 1 імя В. Ф. Купрэвіча (цяпер Смалявіцкая раённая гімназія і СШ № 1 імя В. Ф. Купрэвіча).

З 1995 па 1998 год працаваў у пасольстве Беларусі ў Вялікабрытаніі. З 1998 па 2000 год быў начальнікам упраўлення інфармацыі — прэс-сакратаром МЗС Беларусі. 16 чэрвеня 2000 года прызначаны прэс-сакратаром Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі. 12 снежня 2001 года прэс-сакратаром Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі прызначана Наталля Пяткевіч. У ліпені 2002 г. пастановай Савета міністраў прызначаны дарадцам-пасланнікам пасольства Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы. У лістападзе 2002 г. прызначаны часовым павераным у справах Беларусі ў Чэхіі наўзамен пасла Уладзіміра Бельскага. 2 мая 2014 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрланды.