Мікалай Пятровіч Казак
Мікалай Пятровіч Казак (нар. 8 верасня 1977, Віцебск) — беларускі спартсмен, член зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.
Мікалай Пятровіч Казак | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | скачкі на батуце |
Нарадзіўся |
8 верасня 1977 (47 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 170 см[1] |
Вага | 67 кг[1] |
Біаграфія
правіцьУ 2002 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, а таксама Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву.
Чэмпіён свету па скачках на батуце 1994 года ў камандных спаборніцтвах, 2003 і 2005 гг. — у сінхронных скачках. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па скачках на батуце 1996 і 1998 гг. у камандных спаборніцтвах, 1998 года — у індывідуальных і сінхронных скачках, 2009 года — у камандных спаборніцтвах. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 1994 года ў індывідуальных скачках, 2011 года — у сінхронных скачках, 2015 года — у камандных спаборніцтвах. Чэмпіён Еўропы па скачках на батуце 1993 і 1995 гг. у камандных спаборніцтвах, 2008 года — у сінхронных скачках. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы па скачках на батуце 1998 года ў сінхронных скачках, 2000 і 2004 гг. — у камандных спаборніцтвах. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы па скачках на батуце 2004 года ў індывідуальных скачках, 2006 года — у камандных спаборніцтвах. Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў 1994 года ў камандных спаборніцтвах.
Спартыўныя дасягненні
правіць- Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (1993, Швейцарыя) — 1 месца ў камандных спаборніцтвах
- Чэмпіянат свету па скачках на батуце (1994, Партугалія) — 1 месца ў камандных спаборніцтвах
- Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (1995, Францыя) — 1 месца ў камандных спаборніцтвах
- Чэмпіянат свету па скачках на батуце (1996, Канада) — 2 месца ў камандных спаборніцтвах
- Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (1998, Германія) — 2 месца ў сінхронных скачках
- Чэмпіянат свету па скачках на батуце (1998, Аўстралія) — 2 месца
- Чэмпіянат свету па скачках на батуце (1998, Аўстралія) — 2 месца ў камандных спаборніцтвах
- Чэмпіянат свету па скачках на батуце (1998, Аўстралія) — 2 месца ў сінхронных скачках
- Чэмпіянат свету па скачках на батуце (1999, ЗША) — 2 месца
- Чэмпіянат свету па скачках на батуце (1999, ЗША) — 2 месца ў сінхронных скачках
- Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (2000, Нідэрланды) — 2 месца ў камандных спаборніцтвах
- Чэмпіянат свету па скачках на батуце (2003, Германія) — 1 месца ў сінхронных скачках
- Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (2004, Балгарыя) — 2 месца ў камандных спаборніцтвах
- Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (2004, Балгарыя) — 3 месца
- Чэмпіянат свету па скачках на батуце (2005, Нідэрланды) — 1 месца ў сінхронных скачках
- Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (2006, Францыя) — 3 месца ў камандных спаборніцтвах
- Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (2008, Данія) — 1 месца ў сінхронных скачках
- Чэмпіянат свету па скачках на батуце (2009, Расія) — 2 месца ў камандных спаборніцтвах
- Чэмпіянат свету па скачках на батуце (2011, Англія) — 3 месца ў сінхронных скачках
- Чэмпіянат свету па скачках на батуце (2014, ЗША) — 2 месца ў сінхронных скачках
- Чэмпіянат свету па скачках на батуце (2015, Данія) — 2 месца ў сінхронных скачках
- Чэмпіянат свету па скачках на батуце (2015, Данія) — 3 месца ў камандных спаборніцтвах
Зноскі
Літаратура
правіць- Дымов, Р. В Португалии и Испании / Р. Дымов // Витебский проспект. — 2013. — 19 сент. — С. 22.
- Дымов, Р. Награды из Астрахани / Р. Дымов // Витебский проспект. — 2013. — 9 мая. — С. 22.
- Казак Мікалай Пятровіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2003. — Кн. 2. — С. 530.
- Казак Николай Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 471.
- Казак Николай Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. — Т. 3 : Герасименко-Картель. — С. 342—343.
- Казак Николай Петрович // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. — С. 212.
- Матвеев, Д. Олимпиада глазами ее участника / Д. Матвеев // Віцьбічы = Витьбичи. — 2012. — 13 сент. — С. VII. — (Прил.: Вечерний Витебск).
- Плысов, В. Сдружились с… пьедесталом / В. Плысов // Віцьбічы = Витьбичи. — 2008. — 12 июня. — С. XV. — (Прил.: Вечерний Витебск).