Мікалай Раманавіч Пракапчук
Мікалай Раманавіч Пракапчук (нар. 7 лютага 1948, Магілёў) — беларускі фізікахімік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар хімічных навук (1989), прафесар (1995).
Мікалай Раманавіч Пракапчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 лютага 1948 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук (1989) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1971).
З 1971 года ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, з 1992 года ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, з 1996 года загадчык кафедры тэхналогіі нафтахімічнага сінтэзу і перапрацоўкі палімерных матэрыялаў гэтага ўніверсітэта[1].
Узнагароды
правіць- Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2005);
- Ордэн Працоўнай Славы (2023).
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследаванні ў галіне хіміі, фізікі і тэхналогіі высокамалекулярных злучэнняў. Тэарэтычна абгрунтаваў і эксперыментальна пацвердзіў суадносіны паміж энергіямі актывацыі дэструкцыі палімераў ў цвёрдым і вадкім станах; распрацаваў метад ацэнкі сумарных паміжмалекулярных узаемадзеянняў у аморфных абласцях палімерных матэрыялаў; заснаваў новы напрамак у прагназаванні дэфармацыйна-трывальных уласцівасцяў плёнак, валокнаў і пакрыццяў ва ўмовах уздзеяння на іх энергетычных палёў і хімічных рэагентаў; прапанаваў і ўкараніў у сістэму сертыфікацыйных выпрабаванняў экспрэс-метады прагназавання даўгавечнасці пластмасавых труб, ПВХ-профіляў для вокнаў і дзвярэй, чарапіцы з тэрмапласткампазітаў, пенаполіурэтанавай цеплаізаляцыі, гуматэхнічных вырабаў і інш. Прапанаваў спосабы атрымання супервалокнаў, плёнак і пакрыццяў мэтавага прызначэння для спецтэхнікі. Стварыў стабілізаваныя тэрмапластычныя і эластамерныя матэрыялы з падвышанай фота-і тэрмастабільнасцю, стомлестнай вынослівасцю, паніжанай таксічнасцю. Распрацоўвае экалагічныя, рэсурса- і энергазберагальныя напрамкі: рэцыклінг палімерных матэрыялаў; стварэнне рэцэптур сучасных лакафарбавых матэрыялаў.
Аўтар больш за 600 навуковых прац і вучэбных дапаможнікаў, у т.л. 2 манаграфій і 55 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы.
Бібліяграфія
правіць- Полиимиды. Синтез, свойства, применение. Минск: БГТУ, 2002 (в соавт.).
- Полимерные материалы с повышенной устойчивостью к энергетическим и химическим воздействиям // Первый съезд ученых Республики Беларусь (Минск, 1-2 нояб. 2007 г.): сб. материалов. Минск, 2007. С. 349—359.
- Рециклинг и утилизация полимерных отходов. Минск: БГТУ, 2008 (совм. с В. Т. Липиком).
- Модификация свойств эластомерных композиций. Минск: БГТУ, 2012. (в соавт.)
- Применение углеродных наноматериалов в полимерных композициях. Минск: БГТУ, 2014. (совм. с Ж. С. Шашок).
- Химия и физика пленкообразующих веществ: учеб. пособие для студентов. Минск: БГТУ, 2014. (совм с А. Л. Шутовой, П. П. Казаковым).
- Химия и физика полимеров: учеб.-метод. пособие для студентов. Минск: БГТУ, 2015. (в совм. с О. М. Касперович, Е. З. Хрол).
- Теория химико-технологических процессов органического синтеза: пособие для студентов. Минск: БГТУ, 2016. (совм. с Э. Т. Крутько).
Зноскі
Спасылкі
правіць- Мікалай Раманавіч Пракапчук у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)