Мікалай Рыгоравіч Казіцкі

Мікалай Рыгоравіч Казіцкі (24 студзеня (5 лютага) 1880, Ушыцкі павет, цяпер Хмяльніцкая вобласць — пачатак лістапада 1920 года, Кам’янка, цяпер Чаркаская вобласць) — рэвалюцыйны дзеяч.

Мікалай Рыгоравіч Казіцкі
Род дзейнасці рэвалюцыянер
Дата нараджэння 5 лютага 1880(1880-02-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лістапада 1920(1920-11-01) (40 гадоў)
Месца смерці
Партыя
  • РСДРП(б)[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Член Камуністычнай партыі з 1909 года. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, рабочы. Вучыўся на медыцынскім факультэце Кіеўскага ўніверсітэта (1910—1912), выключаны за рэвалюцыйную дзейнасць.

Удзельнік Рэвалюцыі 1905—1907 гг. у Адэсе. Неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям. У 1907 годзе ўцёк з высылкі за мяжу (Англія, Германія, Аўстрыя). З 1910 года — на партыйнай працы ў Кіеве, Екацярынаславе, Пецярбургу.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года — член намкама электратэхнічнага завода акцыянернага таварыства «Сіменс і Гальске» у Петраградзе (пасля названага яго імем); член Васілеастроўскага райкама РСДРП (б); працаваў у Цэнтральным савеце фабнамкамаў. Адзін з арганізатараў Чырвонай гвардыі. Удзельнік Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ў Петраградзе; затым — член Петрасавета, член Петраградскага камітэта партыі бальшавікоў, член УЦВК.

У 1918—1919 гадах — старшыня гарадскога Савета, затым старшыня губвыканкама ў Ніжнім Ноўгарадзе. У 1919 годзе — у Чырвонай арміі на Паўднёвым фронце. У 1920 годзе — старшыня Падольскага губернскага рэўкама (Вінніца), член прэзідыума губернскага камітэта КП (б) У.

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1