Мілефіёры (італ.: millefiorimillefiori — «тысяча кветак») — разнавіднасць мазаічнага шкла, як правіла, з кветкавым узорам[1]. Паверхня гатовага вырабу нагадвае квітнеючы луг, чым і тлумачыцца назва.

Дэкаратыўная разетка ў тэхніцы мілефіёры

Гісторыя правіць

 
Егіпет. Шкло, кераміка. I стагоддзе да н. э. — I стагоддзе н. э.

Спосаб вырабу шкла ў тэхніцы мілефіёры быў вынайдзены ў старажытным Егіпце. У II стагоддзі да н. э. гэтая тэхналогія ўжывалася ў Александрыі; пазней, у I стагоддзі да н. э., яна была запазычаная рымлянамі[1].

У XV стагоддзі тэхніку мілефіёры асвоілі венецыянскія шкловыдзімальнікі[1]. Да XVIII стагоддзя, аднак, сакрэты вырабу гэтага шкла былі згубленыя[2]. Адраджэнне адбылося толькі ў XIX стагоддзі, калі муранскія майстры не проста аднавілі, але і ўдасканалілі страчаныя тэхналогіі[3].

З гэтага часу шкляныя вырабы ў тэхніцы мілефіёры вырабляліся не толькі ў Італіі, але таксама ў Англіі і ў Францыі[2]. Аднак у першую чаргу мілефіёры асацыюецца менавіта з Венецыяй, з’яўляючыся адной з самых папулярных разнавіднасцяў муранскага шкла. З яго робяцца каралі, падвескі, прэс-пап’е, вазы, дэкаратыўныя талеркі і інш.

Тэхналогія правіць

 
Рознакаляровая «нарэзка»

Асновай стварэння вырабаў у тэхніцы мілефіёрыслужаць спецыяльныя шкляныя «пруткі», якія маюць у перасеку патрэбны майстру малюнак. Гэта можа быць не толькі кветка, але і зорка, геаметрычная фігура, жывёла, літара або дата[2]. Каб атрымаць такую шкляную палачку, некаторы колькасць расплаўленага шкла намотваецца на жалезны прут і раскочваецца па плоскай паверхні. З яго фармуецца цыліндрык, які змяшчаецца затым у адпаведную форму[2]. Далей майстар паўтарае аперацыю, дадаючы патрэбную колькасць слаёў каляровага шкла. Калі цыліндрык гатовы (звычайна ён мае каля 15 см у даўжыню і каля 8 см у дыяметры), ён зноў награваецца і да абодвух яго канцах прымацоўваюцца жалезныя пруты. Затым цыліндр выцягваецца, становячыся падобным на доўгі і тонкі аловак. Гэты «аловак» можна разрэзаць на сотні фрагментаў, кожны з якіх будзе мець на зрэзе зададзены майстрам малюнак[2].

Іншы варыянт стварэння ўзору — злучэнне саміх шкляных дубцоў, якія сплаўляюцца ў адзіны пучок. Рознакаляровыя дубцы складваюцца так, каб «вязанка» мела ў перасеку неабходны малюнак, пасля чаго іх падвяргаюць награванню. Атрыманы тоўсты цыліндр таксама выцягваецца і наразаецца на маленькія фрагменты[1].

 
Прэс-пап’е ў тэхніцы millefiori

З атрыманай «нарэзкі» складаецца жаданы ўзор. Напрыклад, каб стварыць прэс-пап'е круглай формы, нарыхтаваныя каляровыя фрагменты размяшчаюцца ўнутры металічнага кольца і прамежкі паміж імі паступова запаўняюцца расплаўленым шклом, якое і змацоўвае іх паміж сабой[2]. Для стварэння шклянога посуду (напрыклад, вазы) узорыстыя дэталі выкладваюцца на яшчэ не астылую паверхню, пасля чаго посуд выдзімаецца паўторна[1].

Нягледзячы на тое, што ў нашы дні вырабляецца вялікая колькасць вырабаў у тэхніцы мілефіёры, муранскія майстры да гэтага часу ажыццяўляюць увесь працэс ўручную, так што кожны створаны імі прадмет унікальны[4].

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць