Мінны загараджальнік

Мі́нны загараджа́льнік (мінзаг) — спецыялізаваны ваенны карабель прызначаны для пастаноўкі мінных загарод. Да мінных загараджальнікаў адносяць розныя караблі — ад невялікіх прыбярэжных да вялікіх хуткаходных караблёў, пабудаваных у карпусах эсмінцаў. Водазмяшчэнне надводных мінных загараджальнікаў дасягае 6000 тон.

Германскі мінны загараджальнік. 1917 год.

Мінныя загараджальнікі прызначаюцца для пастаноўкі мінных загарод пераважна ў сваіх водах.

Акрамя магчымасці ўстаноўкі мін мінзагі аснашчаны ўзбраеннем для самаабароны. Артылерыйскае ўзбраенне загараджальнікаў разлічана на магчымасць адбіцця нападаў эсмінцаў, катараў і самалетаў.

Таксама ў якасці мінзагаў могуць выкарыстоўвацца і падводныя лодкі. Пры гэтым пастаноўка мін можа ажыццяўляцца як у надводным, так і ў падводным становішчы, а ў сілу высокай скрытнасці падводных лодак эфектыўным з’яўляецца выстаўленне так званых «наступальных мінных загарод» — у тэрытарыяльных водах праціўніка і на ажыўленых шляхах руху варожых судоў і караблеў.

Гл. таксама

правіць