Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Міноры Сато
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 2 сакавіка 1991(1991-03-02)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Flag of Japan.svg Японія
Рост 169 см
Вага 65 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія СКА-Хабараўск
Нумар 14
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2009 Японія Зеспакусацу 29 (0)
2010 Злучаныя Штаты Амерыкі Індыяна Інвэйдэрс 10 (1)
2010 Мексіка Пуэбла 0 (0)
2010   Латвія Гулбэнэ 2005 7 (10)
2011 Латвія Вэнтспілс 12 (0)
2011 — 2012 Латвія Сконта (Рыга) 38 (3)
2013 Беларусь Дынама-Брэст 27 (0)
2014 — 2016 Узбекістан Бунёдкар (Ташкент) 71 (10)
2017 Катар Аль-Муайдар (Доха) 12 (2)
2017 Латвія Рыга 10 (0)
2018 Рэспубліка Карэя Кванджу 12 (0)
2019 Латвія Рыга 10 (1)
2019 — Расія СКА-Хабараўск 3 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 кастрычніка 2019.


Міноры Сато (яп.: 佐藤穣, нар. 2 сакавіка 1991, прэфектура Гуму, Японія) — японскі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «СКА-Хабараўск».

Клубная кар’ераПравіць

Пачынаў кар’еру ў Японіі, пазней транзітам праз ЗША і Мексіку трапіў у Латвію, дзе змог праявіць сябе. Двойчы выйграваў Кубак Латвіі.

У сакавіку 2013 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». У брэсцкім клубе адразу стаў адным з ключавых ігракоў, выступаў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. У снежні 2013 года кантракт з «Дынама» быў скасаваны.

У канцы 2013 — пачатку 2014 гадоў знаходзіўся на праглядзе ў розных клубах польскай Экстраклясы (шчэцінскай «Погані», гданьскай «Лехіі» і ўроцлаўскім «Шлёнску»), пасля ў казахстанскім «Спартаку»[2]. У выніку, у сакавіку 2014 года падпісаў двухгадовы кантракт з ташкенцкім «Бунёдкарам»[3]. У другой палове сезона 2014 стаў трывала гуляць у аснове «Бунёдкара».

У пачатку 2017 года перайшоў у катарскі клуб «Аль-Муайдар». Улетку таго ж года вярнуўся ў Латвію, стаўшы іграком клуба «Рыга». У студзені 2018 года перайшоў у паўднёвакарэйскі «Кванджу», а ў лютым 2019 года зноў далучыўся да «Рыгі».

У жніўні 2019 года стаў іграком «СКА-Хабараўска».

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць