11-я гарадская клінічная бальніца
УАЗ «11-я гарадская клінічная бальніца» (былая Дарожная бальніца) — шматпрофільная лячэбна-прафілактычная ўстанова горада Мінска.
11-я гарадская клінічная бальніца | |
---|---|
Дата заснавання | 1889 (згадванне) |
Ранейшыя назвы | Дарожная бальніца |
Галоўны ўрач | Жанна Віктараўна Казачонак |
Каардынаты | |
Адрас | Рэспубліка Беларусь, 220108 г. Мінск, вуліца Каржанеўскага, д. 4, |
11gkb.by |
Створаная на базе чыгуначнай бальніцы, гісторыя якой налічвае каля 100 гадоў[1].
Гісторыя
правіцьПершая згадка — 1889 год. Была створаная і ўтрымлівалася таварыствам Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. Прызначалася для медыцынскага абслугоўвання супрацоўнікаў чыгункі. Налічвала 6 коек. Знаходзілася ў будынку тэхнічнага чыгуначнага вучылішча. Загадчык — урач С. Іоф[1].
У 1914 годзе было завершана будаўніцтва чыгуначнай бальніцы. Але з пачаткам першай сусветнай вайны будынак бальніцы перадалі пад ваенны шпіталь для параненых салдат. Чыгуначная бальніца адкрылася ў 1922 годзе. Першым галоўным урачом бальніцы стаў прафесар Сяргей Іванавіч Лябёдкін, загадчык кафедры анатоміі медыцынскага факультэта БДУ[1].
Кафедры на базе бальніцы
правіць- Кафедра хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Кафедра рэабілітацыі і фізіятэрапіі БДМУ
- Кафедра прапедэўтыкі
Аддзяленні
правіцьУ бальніцы працуюць наступныя аддзяленні[2]:
- Рэабілітацыйнае кардыялагічнае аддзяленне[3]
- Клініка-дыягнастычная лабараторыя[4]
- Аддзяленне мікрахірургіі вока[5]
- Рэабілітацыйнае неўралагічнае аддзяленне[6]
- Аддзяленні анестэзіялогіі рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі[7]
- Рэнтгеналагічнае аддзяленне[8]
- Аддзяленне траўматалогіі і артапедыі[9]
- Аддзяленне ультрагукавой дыягностыкі[10]
- Аддзяленне ўралогіі[11]
- Фізіятэрапеўтычнае аддзяленне[12]
- Аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі[13]
- Хірургічнае аддзяленне[14]
- Аддзяленне сківічнай хірургіі твару[15]
- Аддзяленне гнойнай сківічнай хірургіі твару[16]
- Эндаскапічны кабінет[17]
- Аддзяленне паліятыўнай дапамогі (плануецца)[18]
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ а б в Гісторыя 11-й ГКБ Архівавана 21 кастрычніка 2014.
- ↑ Аддзяленні 11-й ГКБ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2014. Праверана 9 лістапада 2014.
- ↑ Рэабілітацыйнае кардыялагічнае аддзяленне(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
- ↑ Клініка-дыягнастычная лабараторыя(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
- ↑ Аддзяленне мікрахірургіі вока(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
- ↑ Рэабілітацыйнае неўралагічнае аддзяленне(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
- ↑ Аддзяленні анестэзіялогіі рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
- ↑ Рэнтгеналагічнае аддзяленне(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
- ↑ Аддзяленне траўматалогіі і артапедыі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
- ↑ Аддзяленне УГД(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
- ↑ Аддзяленне ўралогіі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
- ↑ Фізіятэрапеўтычнае аддзяленне(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
- ↑ Аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
- ↑ Хірургічнае аддзяленне(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
- ↑ Аддзяленне сківічна-тварнай хірургіі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
- ↑ Аддзяленне гнойнай сківічнай хірургіі твару(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
- ↑ Эндаскапічны кабінет(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
- ↑ Аддзяленне паліятыўнай дапамогі адкрыецца ў 11-й гарадской бальніцы Архівавана 26 жніўня 2011.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 8 кастрычніка 2011.