Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж
Установа адукацыі «Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж» — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова энергетычнага профілю. Каледж з’яўляецца адзінай навучальнай установай у краіне, якае рыхтуе спецыялістаў сярэдняга звяна для энергетычнай галіны Рэспублікі Беларусь.
Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж (МДЭК) | |
---|---|
Дата заснавання | 1971 |
Тып | каледж |
Дырэктар | Аляксандр Новікаў |
Адрас | г. Мінск, вуліца Радыяльная, д. 38. |
mgek.by | |
Гісторыя
правіць24 сакавіка 1971 года загадам міністра энергетыкі і электрыфікацыі СССР № 94 у горадзе Мінску быў створаны энергетычны тэхнікум. Першы набор складаў — 288 чалавек па спецыяльнасцях: «Электрычныя станцыі, сеткі і сістэмы», «Будаўніцтва і мантаж ліній электраперадачы», «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва».
25 лістапада 2000 года Мінскі энергетычны тэхнікум пераўтвораны ва ўстанову адукацыі «Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж». На базе каледжа адкрыта завочнае аддзяленне, курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. У каледжы створаны вылічальны цэнтр, распрацаваны новыя адукацыйныя стандарты па спецыяльнасцях каледжа[1].
Дырэктары
правіць- Аляксандр Пятровіч Віркоўскі (1971—1972)
- Валерый Кірылавіч Судзілоўскі (1972—1979)
- Віктар Піліпавіч Ляшчынскі (1979—1998)
- Леанід Нікіфаравіч Герасімовіч (1998—2015)
- Сяргей Міронавіч Аляксееў (2015—2020)
- Аляксандр Анатольевіч Новікаў (з 2020)
Спецыяльнасці
правіцьКаледж ажыццяўляе падрыхтоўку па наступных спецыяльнасцях:
- Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (па напрамках);
- Аўтаматызацыя і кіраванне цеплаэнергетычнымі працэсамі;
- Электрычныя станцыі;
- Цеплавыя электрычныя станцыі.