Мінскі каледж прадпрымальніцтва
Мінскі каледж прадпрымальніцтва, скарочана МКП — прыватная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Мінску.
Мінскі каледж прадпрымальніцтва (МКП) | |
---|---|
![]() | |
Дэвіз | Шлях да поспеху пачынаецца тут! |
Дата заснавання | 14 верасня 1992 |
Тып | каледж |
Дырэктар | Віктар Уладзіміравіч Малатоўнік |
Размяшчэнне | Мінск, Беларусь |
Адрас | Мінск, вул. Уруцкая, 21в |
mcb.by | |
Гісторыя
правіцьЗаснаваны 14 верасня 1992 года. У 1992 годзе па выніках уступных экзаменаў на спецыяльнасці «банкаўская справа» і «страхавая справа» залічана 160 навучэнцаў. Вучэбна-выхаваўчы працэс быў арганізаваны ў арандаваных класах СШ № 33 Мінска.
У 1993 годзе атрымана першая ліцэнзія Міністэрства адукацыі і адкрыта спецыяльнасць «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт».
У чэрвені 1994 года адбыўся першы выпуск — 75 спецыялістаў, 22 з іх атрымалі дыпломы з адзнакай.
У 1995 годзе тэхнікум прайшоў дзяржаўную акрэдытацыю, пацвердзіў статус сярэдняй спецыяльнай установы адукацыі (сертыфікат № 3).
У сакавіку 1998 года тэхнікум пераехаў на арандаваныя плошчы па вуліцы Радыяльнай, 36. Каб забяспечыць перспектывы развіцця, установай заключаны пагадненні пра супрацоўніцтва з Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, Камітэтам па наглядзе за страхавой дзейнасцю пры Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь, з Беларускай асацыяцыяй бухгалтараў.
У 2000 годзе прайшоў дзяржаўную перарэгістрацыю як суб’ект гаспадарання. Тэхнікум атрымаў дазвол на выкарыстанне ў назве слова «Мінскі», адкрыта спецыяльнасць «камерцыйная дзейнасць».
У 2002 годзе з нагоды 10-годдзя тэхнікум атрымаў віншаванні ад Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска, прадпрыемстваў і арганізацый.
У 2003 годзе адкрываецца спецыяльнасць «праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій», першы выпуск спецыялістаў адбыўся летам 2007 года.
У 2008 годзе тэхнікум набыў свой будынак па вуліцы Уруцкай, 21в. Адкрываецца спецыяльнасць «Турызм і гасціннасць», першы выпуск спецыялістаў адбыўся летам 2010 года.
Улетку 2011 года, у сувязі з уводам у дзеянне Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, тэхнікум набыў статус каледжа, які пацвердзіў падчас дзяржаўнай акрэдытацыі ў лютым 2012 года.
У 2011 годзе адкрываецца спецыяльнасць «эканоміка і арганізацыя вытворчасці», першы выпуск спецыялістаў адбыўся летам 2013 года.
У 2012 годзе з нагоды 20-годдзя атрымана ўрадавая тэлеграма, ад імя Урада Рэспублікі Беларусь установу павіншавала начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай сферы апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь А. А. Сівалобава. Атрыманы віншаванні ад Міністэрства адукацыі, Міністра спорту і турызму, Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Савета па развіцці прадпрымальніцтва Мінгарвыканкама, адміністрацый Партызанскага і Першамайскага раёнаў Мінска, банкаў, страхавых арганізацый, прадпрыемстваў, турыстычных фірмаў, IT-кампаній, вышэйшых і сярэдніх устаноў адукацыі.
У 2015 годзе адкрываецца спецыяльнасць «дашкольная адукацыя», першы выпуск спецыялістаў адбыўся летам 2019 года.
З 2016 года пачата падрыхтоўка па спецыяльнасці «аперацыйная дзейнасць у лагістыцы».
Аддзяленні і спецыяльнасці
правіць- Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль
- Камерцыйная дзейнасць
- Банкаўская справа
- Дашкольная адукацыя
- Эканоміка і арганізацыя вытворчасці
- Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій
- Турызм і гасціннасць
- Аперацыйная дзейнасць у лагістыцы
- Страхаванне