Мінскграмадзянпраект

«Мінскграмадзянпраект» — праектная арганізацыя ў Мінску. Размяшчаецца ў будынку па Калектарнай вуліцы, 20а (арх. П. Казакова).

Мінскграмадзянпраект
Заснаванне 1969
Сайт mgp.by


Гісторыя правіць

Мінскі абласны філіял інстытута «Белдзяржпраект» быў заснаваны ў 1969 годзе, у 1975 годзе ператвораны ў дзяржаўны праектны інстытут «Мінскграмадзянпраект» у якасці тэрытарыяльнай праектнай арганізацыі Мінскай вобласці.

За савецкім часам (1983) асноўнымі кірункамі працы былі: распрацоўка праектаў планіравання і забудовы мікрараёнаў, кварталаў, жылых раёнаў гарадоў, раённых цэнтраў і гарадскіх пасёлкаў Мінскай вобласці, прывязка на гэтай аснове да ўчасткаў будаўніцтва тыпавых праектаў будынкаў, збудаванняў і грамадскіх комплексаў, распрацоўка індывідуальных праектаў жылых і грамадскіх будынкаў, збудаванняў і іх комплексаў, праектаванне інжынернага абсталявання і добраўпарадкавання гарадоў і населеных пунктаў[1].

У 1995 годзе рашэннем Мінаблвыканкама і загадам Мінскаблмаёмасці ад 28.02.1995 № 4 створана адкрытае акцыянернае таварыства «Інстытут «Мінскграмадзянпраект».

Дырэктары правіць

Зноскі

  1. «Минскгражданпроект» // Минск: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. кол.: И. П. Шамякин, И. И. Антонович, Г. Г. Бартошевич и др. — Изд. 2-е, доп. и перераб. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1983. — 467 с.

Літаратура правіць

  • «Минскгражданпроект» // Минск: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. кол.: И. П. Шамякин, И. И. Антонович, Г. Г. Бартошевич и др. — Изд. 2-е, доп. и перераб. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1983. — 467 с.

Спасылкі правіць