Міфічныя каралі Швецыі

Міфічныя каралі Швецыішведскія каралі, якія згадваюцца ў такіх сярэдневяковых сачыненнях, як «Круг Зямны» і «Сага пра Інглінгаў». Іх існаванне не пацверджана іншымі гістарычнымі крыніцамі, а звязаныя з імі падзеі носяць міфалагічны характар. Прыкладна з VI стагоддзя лінію міфічных каралёў працягваюць паўлегендарныя каралі, існаванне якіх пацверджана хоць бы з частковай дакладнасцю.

Хоць гістарычных крыніц, якія пацвярджаюць існаванне шведскіх каралёў да VI стагоддзя, няма, можна лічыць дакладным тое, што ў племя свеяў, якое было згадана Тацытам, былі каралі.

Гістарычнасць міфалагічных каралёў Швецыі была асновай адной з апошніх археа-антрапалагічных тэорый Тура Хеердала, пра якую распавядаецца ў кнізе «У пошуках Одзіна. Па слядах нашага мінулага». Большасць навукоўцаў лічаць гэту тэорыю псеўданавуковай.

Каралі

правіць

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць