Міхаэль Шмід
Міхаэль Шмід (ням.: Michael ("Mike") Schmid, нар. 18 сакавіка 1984, Фруціген, кантон Берн) — швейцарскі фрыстайліст, алімпійскі чэмпіён Ванкувера-2010 у скі-кросе.
Міхаэль Шмід | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | фрыстайл[1] |
Нарадзіўся |
18 сакавіка 1984 (40 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 193 см[3] |
Вага | 96 кг[3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаэль першапачаткова займаўся горнымі лыжамі, у 16 гадоў перайшоў у фрыстайл. Выступае за клуб SK Frutigen.
У студзені 2004 года дэбютаваў у Кубку свету. У студзені 2006 года ўпершыню падняўся на подыум на этапе Кубка свету, у студзені 2009 года атрымаў першую перамогу. Усяго на этапах Кубка свету станам на сакавік 2010 года атрымаў 4 перамогі, 11 разоў займаў месца ў першай тройцы. Лепшы вынік у заліку Кубка свету ў дысцыпліне «скі-крос» — 4 месца ў сезоне 2006/2007, у агульным заліку — 12 месца ў сезоне 2005/2006.
Міхаэль Шмід тройчы выступаў на чэмпіянатах свету: у 2005 годзе заняў 6 месца, у 2007 годзе — 10 месца, у 2009 годзе — 15 месца.
На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы ўпэўнена выйграў залаты медаль у скі-кросе, паказаўшы лепшы час у кваліфікацыі і ва ўсіх чатырох фінальных заездах.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Статыстыка на сайце FIS Архівавана 28 лістапада 2004.