Міхаіл Рыгоравіч Шыкаў

Міхаіл Рыгоравіч Шыкаў (нар. 1964, Светлагорск) — беларускі дызайнер, мастак, архітэктар, педагог.

Міхаіл Рыгоравіч Шыкаў
Фатаграфія
На адкрыцці выстаўкі «Сады» ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва 22.07.2014
Дата нараджэння 1964(1964)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Вядомыя працы Беларускі павільён на 54-й Венецыянскай біенале
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

1980—1984 — вучоба ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. К. Глебава.

1984—1989 — вучоба ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, спецыяльнасць «Праектаванне інтэр’ераў»). З 1989 года выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, у 2002—2010 гадах загадчык кафедры інтэр’ера і абсталявання. Дацэнт.

З 2003 — дарадца Беларускай акадэміі архітэктуры.

У 2011 — архітэктар Беларускага павільёна на 54 біенале сучаснага мастацтва ў Венецыі, вялізную прастору якога напоўніў 3-х павярховымі канструкцыямі.

У 2014 — архітэктар Выстаўкі сучаснага мастацтва «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта» (БЕЛЭКСПА, Мінск)

Адначасова займаецца жывапісам. З 27 чэрвеня па 7 ліпеня 2012 года ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску праходзіла выстаўка жывапісу Міхаіла Шыкава «Іншая варона»[1].

З 22 ліпеня па 23 жніўня 2014 у тым жа музеі экспанаваўся жывапісны праект Шыкава «Сады»[2].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • «Канструяванне мэблі». Вучэбны дапаможнік. / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. // Дубоўская Л. Ю., Шыкаў М. Р. Мн, Беларуская Энцыклапедыя ім. Петруся Броўкі / 2010—259 с.
  • «Малюнак. Асновы кампазіцыі і тэхнічная акварэль». Вучэбны дапаможнік / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь / Шыкаў М. Р., Дубоўская Л. Ю.

Спасылкі

правіць