Навасільскі раён

раён у Арлоўскай вобласці Расіі

Навасі́льскі раён (руск.: Новосильский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Арлоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Навасіль.

Навасільскі раён
руск.: Новосильский район
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна  Расія
Статус раён
Уваходзіць у Арлоўскую вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Навасіль
Дата ўтварэння 30 ліпеня 1928
Насельніцтва
  • 6 700 чал. (2023)[1]
Плошча
  • 778,3 км²
Навасільскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

правіць

Навасільскі раён мяжуе з Карсакаўскім, Новадзеравенькаўскім, Вярхоўскім, Залегашчанскім і Мцэнскім раёнамі. Плошча раёна складае 778,3 км².

Гісторыя

правіць

Навасільскі раён быў утвораны 30 ліпеня 1928 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР. У 1963 годзе раён быў скасаваны, але 12 студзеня 1965 года зноў адноўлены.

Славутасці

правіць

Раён валодае значнай культурнай спадчынай. Маецца Свята-Духавы мужчынскі манастыр у сяле Задушнае. Упершыню ён быў згаданы ў 1619 годзе, хоць існаваў яшчэ з XVI стагоддзя. З 2004 года на тэрыторыі сяла зарэгістраваная праваслаўная суполка Свята-Духава храма.

Зноскі

Спасылкі

правіць