Навуковая журналістыка

галіна журналістыкі

Навуковая журналістыка — галіна журналістыкі, у якой для стварэння матэрыялаў выкарыстоўваецца навуковая інфармацыя. У агульным выглядзе навуковая журналістыка разглядаецца як «пераклад» навуковага даследавання з навуковай мовы на звычайную без скажэння сэнсу[1]. Да навуковай журналістыкі таксама адносяць медыцынскую і экалагічную журналістыку.

Першая задача навуковага журналіста — апрацаваць вельмі падрабязную, спецыфічную, і часта загружаную прафесійным жаргонам інфармацыю, сабраную навукоўцамі, у форму зразумелую і прыдатную для ацэнкі сярэднім спажыўцом СМІ. Адначасова інфармацыя у СМІ ўсё яшчэ перадаецца дакладна. Навуковыя журналісты часта маюць паглыбленую падрыхтоўку па пэўных навуковых дысцыплінах, якія яны ахопліваюць — яны былі вучонымі і ўрачамі, перад тым як стаць журналістамі — або, прынамсі, праявілі раней здольнасці ў апісанні навуковых тэм.

Зноскі

  1. Полевое руководство для научных журналистов, Под ред. Дебора Блюм, Мэри Кнудсон, Робин Маранц Хениг. — М: Альпина нон-фикшн.- 2018.- 484 c. ISBN 978-5-91671-816-4