Навукова-педагагічны факультэт Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь

Навукова-педагагічны факультэт Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь — адзін з факультэтаў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Навукова-педагагічны факультэт Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь
Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Заснаваны 2001
Дэкан Віталь Мікалаевіч Радаман
Месцазнаходжанне
Адрас 220005, г. Мінск, пр-т Машэрава, 6

Гісторыя правіць

Падрыхтоўка кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі для Міністэрства ўнутраных спраў у Акадэміі МУС пачалася ў 1992 годзе, калі загадам МУС ад 28 мая 1992 года была створана ад’юнктура пры навукова-даследчым і рэдакцыйна-выдавецкім аддзеле. Першым начальнікам ад’юнктуры (1992—1994) з’яўляўся Уладзімір Мікалаевіч Бацін. У красавіку 1996 года пры аддзеле была створана дактарантура, а ў жніўні 1998 года — вочная магістратура.

Навукова-педагагічны факультэт як самастойнае структурнае падраздзяленне Акадэміі МУС быў створаны загадам МУС ад 28 мая 2001 года.

У Акадэміі МУС з 2012 года адкрыта завочная форма навучання ў ад’юнктуры. Акрамя супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, навучаюцца супрацоўнікі Следчага камітэта і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз[1].

Спецыяльнасці правіць

У цяперашні час навукова-педагагічны факультэт забяспечвае падрыхтоўку спецыялістаў у ад’юнктуры і дактарантуры па васьмі навуковым спецыяльнасцях юрыдычнага і псіхалагічнага профіляў:

  • тэорыя і гісторыя права і дзяржавы; гісторыя вучэнняў аб праве і дзяржаве;
  • канстытуцыйнае права; канстытуцыйны працэс; муніцыпальнае права;
  • грамадзянскае права; прадпрымальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права;
  • крымінальная права і крыміналогія; крымінальна-выканаўчае права;
  • крымінальны працэс;
  • крыміналістыка, аператыўна-вышуковая дзейнасць;
  • адміністрацыйнае права, адміністрацыйна-дэліктнае права, адміністрацыйны працэс;
  • юрыдычная псіхалогія.

Тэрмін навучання ў ад’юнктуры ў дзённай форме атрымання адукацыі — тры гады, у завочнай — чатыры гады, у форме суіскальніцтва — пяць гадоў, а ў форме суіскальніцтва ў мэтах здачы кандыдацкіх экзаменаў і залікаў па агульнаадукацыйных дысцыплінах — два гады. Тэрмін навучання ў дактарантуры ў дзённай форме — тры гады, у форме суіскальніцтва — пяць гадоў.

У Акадэміі МУС дзейнічае савет па абароне дысертацый, зацверджаны загадам ВАК Рэспублікі Беларусь ад 7 сакавіка 2018 г. № 72. Савет мае права праводзіць абароны дысертацый на атрыманне вучонай ступені кандыдата навук па наступных навуковых спецыяльнасцях:

  • крымінальная права і крыміналогія; крымінальна-выканаўчае права;
  • крымінальны працэс;
  • крыміналістыка; аператыўна-вышуковая дзейнасць;
  • адміністрацыйнае права, адміністрацыйна-дэліктнае права, адміністрацыйны працэс.

Начальнікі правіць

Зноскі