Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве
навуковая ўстанова
Навукова-практычны цэнтр па матэрыялазнаўстве — навуковы цэнтр у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з’яўляецца лідарам у вобласці фізікі цвёрдага цела і фізічнага матэрыялазнаўства ў Рэспубліцы Беларусь. Знаходзіцца ў Мінску на вуліцы П. Броўкі, 19.
Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве | |
---|---|
Краіна | |
Тып арганізацыі | установа[d], Scientific Production Association[d] і навукова-даследчы інстытут[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1963[1] |
Матчыная арганізацыя | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
physics.by |
Апісанне Правіць
Заснаваны ў 1963 годзе як Інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Акадэміі навук БССР. З 2006 года Аб’яднаны інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў. З 2007 года дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне «Навукова-практычны цэнтр пры Нацыянальнай акадэміі навук па матэрыялазнаўстве».
Напрамкі дзейнасці: фундаментальныя і прыкладныя праблемы фізікі кандэнсаванага стану. Стварэнне новых магнітных, сегнетаэлектрычных, паўправадніковых, звышправодных і звышцвёрдых матэрыялаў.
Дырэктары Правіць
- Мікалай Мікалаевіч Сірата — 1963—1974
- Барыс Барысавіч Бойка — 1975—1993
- Мікалай Міхайлавіч Аляхновіч — 1993—2004
- Валерый Міхайлавіч Федасюк — з 2004
Зноскі
- ↑ а б в GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
Літаратура Правіць
- Воспоминания об академике Н. Н. Сироте : (к 95-летию со дня рождения); [редакторы-составители: Н. М. Олехнович, В. М. Рыжковский]. ― Минск, 2008.
- Structural characteristics and electrical properties of Pb1-xSnxTe thin films prepared by «hot wall» method : abstract of the thesis … of the candidate of physical and mathematical sciences : 01.04.10 / Seidi Hassan Ghorbanali. — Minsk, 2014.