Надаці (яп.: 野太刀, のだち «палявы меч») — адзін з відаў вялікіх японскіх мячоў. Некаторыя, аднак, прытрымліваюцца думкі, што надаці з’яўляецца блізкім сінонімам адаці (大太刀 «вялікі меч», «о-таці») і абазначае вельмі вялікі таці. Тэрмін не пазначаў першапачаткова любы від японскага баявога мяча вельмі вялікіх памераў (дайто), такі, як таці, але ў наш час часта (няслушна) ўжываецца менавіта так.

Надаці

Надаці ўжываўся як зброя пяхоты ў баю. Прымяненне надаці ў памяшканнях ці іншых абмежаваных прасторах уяўляе пэўныя цяжкасці. Асноўнай прычынай таго, што выкарыстанне такіх мячоў не было паўсюдным, было тое, што вялікі клінок значна цяжэй выкаваць, чым клінок мяча звычайнай даўжыні.

Гэты меч насілі за спіной з-за ягоных вялікіх памераў. Гэта было выключэннем, бо іншыя японскія мячы, як катана і вакідзасі насілі заткнутым за пояс, а таці падвешваўся лязом уніз. Аднак надаці не выхоплівалі з-за спіны. З-за сваёй вялікай даўжыні й вагі, ён быў вельмі складнай зброяй.

Японскі «таці» адносіцца да мячоў, ганаровы прэфікс «O» паказвае, што чалавек ці аб’ект мае асаблівую значнасць. У гэтым выніку значэнне звязана з памерам мяча (больш 3-х сяку (90,9 см) у даўжыню клінка (у асноўным 110—130 см) і дзяржальняй больш за 40 см).

Адным з прызначэнняў надаці была барацьба з коннікамі. Часта ён ужываўся разам з дзідай, бо з доўгім клінком ён быў ідэальным для паражэння праціўніка і яго каня адным махам. З-за сваёй вагі ён не мог прымяняцца ўсюды з лёгкасцю і, як правіла, адкідваўся, калі пачынаўся блізкі бой. Меч адным махам мог паразіць адразу некалькіх варожых воінаў. Пасля выкарыстання надаці самураі прымянялі для блізкага бою больш кароткую і зручную катану.

Літаратура правіць