Надзежда Кавалірава

На́дзежда Ка́валірава (чэшск.: Naděžda Kavalírová, у дзявоцтве Мо́раўкава Morávková; 13 лістапада 1923, Опачна, Чэхаславакія — 20 студзеня 2017, Пардубіцы, Чэхія) — чэшская парамедык, абаронца правоў чалавека, палітычны вязень за камуністычным часам[9].

Надзежда Кавалірава
Імя пры нараджэнні чэшск.: Naděžda Morávková[6]
Род дзейнасці урач, праваабаронца, палітык
Дата нараджэння 13 лістапада 1923(1923-11-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 студзеня 2017(2017-01-20)[4][2][…] (93 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Надзея Мораўкава нарадзілася ў міжваеннай Чэхаславакіі. Далучылася да Чэшскай нацыянальна-сацыяльнай партыі. З 1945 года навучалася медыцынскім факультэце Карлавага ўніверсітэта. У 1948, пасля прыходу да ўлады камуністаў, выключаная з універсітэту як палітычна ненадзейная[9], хоць з Нацыянальна-сацыяльнай партыі выйшла раней.

У 1949 годзе выйшла за доктара права Іржы Каваліра, члена КПЧ, які быў суддзём у Празе, а пазней перайшоў у Міністэрства ўнутраных спраў. Працавала медсястрой на ўранавых шахтах, стала ўдзельніцай апазіцыйнага руху. У 1956 годзе па абвінавачанні ў дзяржаўнай здрадзе і шпіянажы асуджаная да пяці гадоў пазбаўлення волі[9]. Вызваленая ў 1959 пасля трох гадоў зняволення. Працавала рознарабочай, памочніцай токара, дзяржслужбоўкай. У эпоху нармалізацыі цягам 18 гадоў працавала ў Міністэрстве працы і сацыяльных спраў.

Па рэвалюцыі стала намесніцай кіраўніка Канфедэрацыі палітычных вязняў Чэшскай рэспублікі, з 2003 і да скону была яе кіраўніцай. У 2007—2013 гадах узначальвала Інстытут даследавання таталітарных рэжымаў[9].

Зноскі

  1. Naděžda Kavalírová // http://en.isabart.org/person/150274 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. http://zpravy.idnes.cz/zemrela-nadezda-kavalirova-dd5-/domaci.aspx?c=A170120_194149_domaci_jj
  5. https://www.novinky.cz/domaci/427096-zemrela-nadezda-kavalirova-dlouholeta-sefka-konfederace-politickych-veznu.html
  6. Czech National Authority Database Праверана 31 жніўня 2020.
  7. Evidence zájmových osob StB
  8. Evidence zájmových osob StB
  9. а б в г Fraňková, Ruth. Head of Confederation of Political Prisoners Naděžda Kavalírová dies at 93 (англ.). Radio Praha (21 студзеня 2017). Праверана 13 жніўня 2019.