Надымскі раён
Надымскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальная акруга, з 2005 па 2020 гады — муніцыпальны раён) у складзе Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Расійскай Федэрацыі.
Надымскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 10 снежня 1930 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
![]() |
|||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
Адміністрацыйны цэнтр — горад Надым. Раён утвораны ў 1930 годзе, да 1972 года яго цэнтрам было сяло Ныда. Надымскі раён быў утвораны 10 снежня 1930 года з цэнтрам у сяле Хэ ў Ямальскай (Ненецкай) нацыянальнай акрузе Уральскай вобласці.
Геаграфія
правіцьРазмешчаны ў цэнтральнай частцы ЯНАА, на поўдзень ад Обскай губы. Мяжуе на ўсходзе з Пураўскім, на паўночным усходзе — з Тазаўскім, на захадзе — з Прыуральскім, на паўночным захадзе і поўначы (праз Обскую губу) — з Ямальскім раёнам ЯНАА.
На поўдні праходзіць мяжа з Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругай — Югра, у прыватнасці, з Белаярскім і Сургуцкім раёнамі ХМАА.
Паўночны ўсход раёна ахоплівае заходнюю і паўночна-заходнюю часткі Тазаўскага паўвострава, з выхадам на яго поўначы і паўднёвым усходзе на ўчасткі ўзбярэжжа Тазаўскай губы.