Нанамаштаб
Нанамашта́б або нанапаме́р (англ.: nanoscale, nanosize) — дыяпазон лінейных памераў парадку 100 нм і меней; звычайна 1 — 100 нм.
Нана-навука
правіцьНана-навука (англ.: nanoscience) — дысцыпліна, якая вывучае з’явы і маніпулюе матэрыяламі на атамным, малекулярным і макрамалекулярным узроўнях.
Тэрміналогія ў сферы нана-навук і нанатэхналогій па стане на канец 2000-х гг. заставалася неканчаткова аформленай. Яе стандартызацыяй займаліся ТК ІСО 229, а таксама розныя нацыянальныя арганізацыі па стандартызацыі. Адной з прапановаў на ўнармаванне нана-тэрміналогіі з’яўляецца тымчасовая Публічная спецыфікацыя PAS 71 Брытанскага інстытута стандартаў (BSI), выпушчаная ў 2005 годзе.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- BSI PAS 71:2005. Vocabulary. Nanoparticles. — BSI. ISBN 0 580 45925 X