4 лістапада 2020 года эфіопскія ўлады заявілі, што Народны фронт вызвалення Тыграя здзейсніў серыю нападаў на часці ўрадавай арміі ў Мэкэле і на мяжы з рэгіёнам Амхара. У выніку загінулі некалькі салдат, пашкоджанні атрымала бранятэхніка[2]. У той жа дзень федэральны парламент прапанаваў прызнаць Народны фронт вызвалення Тыграя тэрарыстычнай арганізацыяй[3]. Пасля ў рэгіёне Тыграй ўведзена надзвычайнае становішча, да яго межаў пачалі сцягвацца падраздзяленні Узброеных сіл Эфіопіі. Згодна з заявай урада, асноўнымі задачамі цяперашніх дзеянняў федэральных уладаў у Тыграі сталі падтрыманне законнасці і прыцягненне да адказнасці асоб, якія дэстабілізуюць сітуацыю ў краіне[4]. Адначасова з гэтым, лідар рэгіёну Тыграй і старшыня НФВТ Дэбрэцыан Гебрэмікаэль прывёў апалчэнне, ваенізаваныя фарміравання аўтаноміі і Народны фронт вызвалення ў поўную боегатоўнасць[5].
Зноскі