Нарвская мастацкая галерэя

Нарвская мастацкая галерэя (эст.: Narva Kunstigalerii) — установа культуры горада Нарва, Эстонія. Размешчана ў гістарычнай частцы горада, на вуліцы Вестэрвалі, 21.

Нарвская мастацкая галерэя
эст.: Narva Kunstigalerii
Месцазнаходжанне

Экспазіцыя правіць

Галерэя размяшчаецца на плошчы 650 м². Аснову экспазіцыі склала калекцыя твораў мастацтваў, сабраная мужам і жонкай Лаўрацовымі. У пастаяннай экспазіцыі таксама выстаўлены выратаваныя з нарвскіх цэркваў у час Вялікай Айчыннай вайны сярэднявечныя драўляныя скульптуры.

У галерэі праводзяцца выстаўкі сучасных мастакоў Эстоніі і Заходняй Еўропы.

Гісторыя правіць

Адкрыта 21 красавіка 1991 года. Размешчана ў былым складзе, адным з нямногіх будынкаў у старым горадзе, які ацалеў у Вялікую Айчынную вайну.

Будынак старажытнай пабудовы (апошняя чвэрць XVIII стагоддзя). Моцна пацярпелы ў гады вайны, будынак быў адноўлены і выкарыстоўваўся як навучальны корпус завода «Балтыец». У канцы 1980-х гадоў рэканструяваны.