Настаўніцкая газета (установа)

Установа «Рэдакцыя газеты „Настаўніцкая газета“» створана ў лютым 2001 года. Галоўны офіс знаходзіцца ў Мінску. Заснавальнік — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Галоўны рэдактар — Вадзім Аляксандравіч Кнышаў.

У чэрвені 2019 года рэарганізавана ў Рэдакцыйна-выдавецкую ўстанову «Выдавецкі дом „Педагагічная прэса“»[1].

Мэты і задачы ўстановыПравіць

Асноўнай мэтай установы з’яўляліся рэалізацыя права грамадзян на атрыманне поўнай, сапраўднай і своечасовай інфармацыі аб дзяржаўнай палітыцы ў сферы адукацыі і дзяржаўнай маладзёжнай палітыцы, функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, сацыяльна-эканамічнай, грамадска-палітычнай, міжнароднай і іншых сферах.

Задачы ўстановы: аб’ектыўнае асвятленне дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі і дзяржаўнай маладзёжнай палітыцы; садзейнічанне развіццю нацыянальнай культуры і папулярызацыі нацыянальных культурных каштоўнасцей; інфармацыйнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі; распаўсюджванне прававой і інструктыўна-метадычнай інфармацыі; папулярызацыя перадавога педагагічнага вопыту.

ВыданніПравіць

Установа ажыццяўляля вытворчасць і выпуск шэрагу сродкаў масавай інфармацыі:

  • газеты «Настаўніцкая газета» (заснавальнік — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь);
  • штомесячнага навукова-педагагічнага часопіса «Народная асвета» (заснавальнік — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь);
  • штотыднёвай газеты для падлеткаў «Переходный возраст»[ru] (бел.: Пераходны ўзрост; заснавальнік — грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»);
  • штомесячнай газеты для падлеткаў «Раніца» (заснавальнікі — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа «Рэдакцыя газеты „Настаўніцкая газета“»);
  • штомесячнай газеты для замяшчальных бацькоў і спецыялістаў па сямейным устройстве «Домой!» (заснавальнік — Нацыянальны цэнтр усынаўлення Рэспублікі Беларусь).
  • штомесячнага часопіса аб беларускім спорце «Спорт time» (заснавальнік — Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту, Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў, установа «Рэдакцыя газеты „Настаўніцкая газета“»).

Зноскі

  1. Запрашаем усіх у наш новы «дом»! https://nastgaz.by/zaprashaem-usih-u-nash-novy-dom/

СпасылкiПравіць