Наталля Батракова

Наталля Батракова (18 мая 1964, Бялынічы, Магілёўская вобласць) — беларуская пісьменніца.

Наталля Батракова
Batrakova N.jpg
Наталля Батракова на прэзентацыі сваёй кнігі «Імгненне бясконцасці»
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Наталля Мікалаеўна Арэхоўская
Дата нараджэння 18 мая 1964(1964-05-18) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Гады творчасці 2000 — цяп. час
Мова твораў руская
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Наталля Батракова нарадзілася і вырасла ў Бялынічах. Скончыла Гомельскі інстытут чыгуначнага транспарту. Жыве ў Мінску, дзе ўзначальвае прадстаўніцтва адной з замежных транспартных кампаній.

Піша вершы і прозу на рускай мове. У 2000 годзе выйшла яе першая кніга вершаў «Состояние души» (бел.: Стан душы), а ў 2002 — раман-дылогія «Территория души» (бел.: Тэрыторыя душы), тыраж якой імгненна разышоўся[1].

БібліяграфіяПравіць

  • «Состояния души» (бел.: «Стан душы») — зборнік вершаў;
  • «Территория души. Книга 1» (бел.: «Тэрыторыя душы») — дылогія, любоўны жаночы раман;
  • «Территория души. Книга 2» — дылогія, любоўны жаночы раман;
  • «Сто сорок жизненных мгновений» (бел.: «Сто сарок жыццёвых імгненняў») — зборнік вершаў;
  • «Площадь согласия. Книга 1» (бел.: «Пляц згоды») — дылогія, раман;
  • «Площадь согласия. Книга 2» — дылогія, раман;
  • «Я играю не по правилам…» (бел.: «Я гуляю не па правілах…»);
  • «Миг бесконечности» (бел.: «Імгненне бясконцасці»).

СпасылкіПравіць

Зноскі

  1. Батракова Наталля. Праверана 19 сакавіка 2012.

ЛітаратураПравіць

  • Паўлючэнка, В. Наталля Батракова: у адпачынак — з чамаданам кніг: [Аб ролі кнігі ў жыцці зямлячкі] / Вольга Паўлючэнка // Літаратура і мастацтва. — 2011. — 8 красавіка. — № 14. — С. 1.
  • Паўлючэнка, В. Вечныя пытанні // Літаратура і мастацтва — 2012. 3 сакавіка. — № 10. — С. 12.
  • Сухараў В. Новае імя ў літаратуры — Наталля Батракова // Зара над Друццю. — 2004. — 15 мая. — С. 1.