Наталля Сяргееўна Бараноўская

Наталля Сяргееўна Бараноўская (нар. 23 сакавіка 1979, Віцебск) — беларуская спартсменка. Майстар спорту СССР міжнароднага класа.

Біяграфія правіць

Скончыла Віцебскую дзяржаўную спецыялізаваную дзіцяча-юнацкую школу алімпійскага рэзерву № 8. Чэмпіёнка Еўропы 2000 года на дыстанцыі 200 м. Чэмпіёнка адкрытага чэмпіянату Велікабрытаніі 1998 года. Пераможца міжнароднага турніру «Ілірыя-96». Чэмпіёнка Беларусі 1996 года (плаванне батэрфляем), 1997 года (плаванне вольным стылем).

Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 1999 і 2000 гг. на дыстанцыі 400 м.

Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў 1994 года, 1999 года на дыстанцыі 200 м, чэмпіянату свету 2000 года на дыстанцыі 200 м.

Заняла 5-е месца на чэмпіянаце Еўропы па водных відах спорту 1999 года ў эстафеце 4х100 м, 6-е месца на дыстанцыі 100 м; 4-е месца на чэмпіянаце свету па плаванні на кароткай вадзе 2000 года на дыстанцыі 400 м. Заняла 15 месца на XXVI летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года ў эстафеце 4х200 м, 17-е месца ў эстафеце 4х200 м, 6 месца на XXVII летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года на дыстанцыі 200 м, 13-е месца — на дыстанцыі 400 м.

У 1999 годзе ўстанавіла 12 нацыянальных рэкордаў.

Зараз жыве на Кіпры.

Літаратура правіць

  • Барановская Наталья Сергеевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 33.
  • Барановская Наталья Сергеевна // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. — С. 53.