Наталля Уладзіміраўна Чайка

Наталля Уладзіміраўна Чайка (нар. 10 студзеня 1967, г. Мінск) — беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук, прафесар.

Наталля Уладзіміраўна Чайка
Дата нараджэння 10 студзеня 1967(1967-01-10) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнаўца
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў 1967 годзе ў горадзе Мінску. У 1994 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1998 годзе Наталля Уладзіміраўна абараніла кандыдацкую дысертацыю. Першыя навуковыя працы былі прысвечаны тэарэтычным і практычным пытанням функцыянальнага сінтаксісу беларускай мовы. У 2016 годзе Н. У. Чайка абараніла доктарскую дысертацыю «Тыпалогія канструкцый з эліпсісам дзеяслова ў сінтаксічнай сістэме сучаснай беларускай літаратурнай мовы (на матэрыяле мастацкіх і публіцыстычных твораў)».

У 2019 годзе Н. У. Чайка атрымала званне прафесара. Прафесар кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Наталля Уладзіміраўна Чайка працуе ў галіне функцыянальнага сінтаксісу ў беларускай лінгвістыцы; унесла значны ўклад у развіццё сінтаксічнай дэрывацыі, тэорыі тэксту і супастаўляльна-тыпалагічных даследаванняў граматычных сістэм моў рознага ладу. Н. У. Чайка з’яўляецца аўтарам больш за 100 публікацый, сярод якіх манаграфія «Тыпалогія эліпсіса ў сінтаксічнай сістэме беларускай мовы», вучэбна-метадычныя дапаможнікі, энцыклапедыі, слоўнікі. Н. В. Чайка актыўна займаецца падрыхтоўкай кадраў вышэйшай кваліфікацыі, уваходзіць у склад Савета па абароне дысертацый пры ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Н. У. Чайка займаецца падрыхтоўкай вучэбна-метадычных выданняў па філалагічных дысцыплінах для студэнтаў і навучэнцаў. З’яўляецца аўтарам праекта «Сузор’е культур».

Выбраныя працы правіць

  • Чайка, Н. У. Эліптычныя сказы / Н. У. Чайка // Кароткая граматыка беларускай мовы : у 2 ч. / Ін-т мовы і літ. Нац. акад. навук Беларусі; навук. рэд. А. А. Лукашанец. — Мінск, 2009. — Ч. 2 : Сінтаксіс.
  • Чайка, Н. У. Рэалізацыя катэгорыі тэмпаральнасці ў канструкцыях з эліпсісам дзеяслова / Н. У. Чайка // Studia Wschodniosłow / I-t Filologii Wschodniosłow. — Białystok, 2010. — T. 10. — S. 45-62.
  • Чайка, Н. У. Тыпалогія эліпсіса ў сінтаксічнай сістэме беларускай мовы / Н. У. Чайка. — Мінск : Беларус. дзярж. пед. ун-т, 2012. — 331 с.
  • Чайка, Н. У. Эліптычны сказ / Н. У. Чайка // Энцыклапедыя для школьнікаў і студэнтаў. У 12 т. / рэдкал. : У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. — Т. 7. Беларуская мова.
  • Чайка, Н. У. Выклічнік. Гукапераймальныя словы / Н. У. Чайка // Сучасная белар. літ. мова : вучэб. дап. / Д. В. Дзятко[і інш.]. — Мінск : Вышэйш. шк. — 2017.
  • Чайка, Н. У. Кароткі англійска-беларускі / беларуска-англійскі слоўнік у галіне філалагічных даследаванняў = Concise English-Belarusian / Belarusian-English Dictionary for Philology Studies / Н. У. Чайка [і інш.]. — Мінск : БДПУ, 2019.
  • Чайка, Н. У. Беларуская мова: прафесійная лексіка (стаматалагічная тэрміналогія) / Н. У. Чайка, А. А. Носік. — Мінск : БДМУ, 2019.
  • Чайка, Н. У. Сучасная беларуская літаратурная мова : вучэбны дапаможнік / Д. В. Дзятко [і інш.]; пад рэд. Д. В. Дзятко. — 2-е выд., папр. і дап. — Мінск : Вышэйшая школа, 2020. — 588 с.
  • Чайка, Н. У. Беларуская мова: прафесійная лексіка (для спецыяльнасцей медыка-біялагічнага профілю) : вучэбна-метадычны дапаможнік / Н. У. Чайка [і інш.]. — Мінск, БДМУ, 2020. — 120 с.
  • Чайка, Н. У. Сучасная беларуская літаратурная мова : вучэбны дапаможнік / Д. В. Дзятко і інш. ; пад рэд. Д. В. Дзятко. — 2-е выд. папр. і дап. — Мінск : Вышэйшая школа, 2020. — 590 с. : іл.

Зноскі