Наташа Морысан
Наташа Морысан (англ.: Natasha Morrison; нар.17 лістапада 1992, Сент-Кэтрын, Мідлсекс) — ямайская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў бегу на кароткія дыстанцыі. Алімпіская чэмпіёнка 2020 года і двухразовая чэмпіёнка свету ў складзе эстафетнай зборнай Ямайкі ў забегу 4×100 метраў.
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | 100 metres[d] |
Нарадзілася |
17 лістапада 1992[1] (31 год)
|
Грамадзянства | |
IAAF | 14285826 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 2011 годзе становіцца сярэбраным прызёрам маладзёжнага Пан-Амерыканскага чэмпіянату ў складзе эстафетнай каманды Ямайцы ў забегу 4×100 метраў. На гэтым жа турніры займае 5-е месца ў забегу на 100 метраў, паказаўшы вынік - 11,59.
У 2015 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкаатлетычных эстафетах становіцца чэмпіёнкай свету ў эстафеце 4×100 метраў. Яна прыняла ўдзел толькі ў паўфінальным забегу і саступіла месца ў фінальным забегу больш вопытнай Вераніцы Кэмпбэл-Браўн.
У жніўні 2015 года на чэмпіянаце свету ў Пекіне разам з Веранікай Кэмпбэл-Браўн, Элейнай Томпсан і Шэлі-Эн Фрэйзер-Прайс становіцца чэмпіёнкай свету ў эстафеце. Паказаны ў фінальным забегу вынік - 41.07 стаў нацыянальным рэкордам Ямайкі, і рэкордам чэмпіянатаў свету.
На чэмпіянаце свету-2019 заваявала «золата» ў эстафеце 4×100 метраў.
Зноскі
- ↑ Natasha Morrison // World Athletics database