Находка (заліў)
Заліў Находка (руск.: Залив Находка) — заліў на ўсходзе заліва Пятра Вялікага Японскага мора, на поўдні Прыморскага краю.
Заліў Находка | |
---|---|
42°46′ пн. ш. 132°58′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Японскае мора |
Краіна | |
Плошча | ≈ 140 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 70 км |
Найбольшая глыбіня | 40 м |
Салёнасць | 34 ‰ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уключае бухты Находка, Урангеля, Казьміна, Навіцкага і іншыя. На беразе заліва размешчаны горад Находка.
У заліве знаходзяцца 4 порты, 4 суднарамонтныя заводы. Базавы порт для суднаў Прыморскага марскога параходства і НБАМР.
Прылівы нязначныя, у сярэднім 16-17 см, максімум — 60 см. Востраў Лісій абараняе ад марскіх хваляў заходнюю частку заліва. Акваторыя мае мяккі лядовы рэжым, таўшчыня лёду не перавышае 6-7 см.
Спасылкі
правіць- Заліў Находка // Географические названия мира: Топонимический словарь. — М: АСТ. Поспелов Е.М. 2001. (руск.)