Нацыянальная Асамблея Кот-д’Івуара

Нацыянальная асамблея Кот-д'Івуара — ніжняя палата парламента Кот-д'Івуара з лістапада 2016 года, верхняя палата — Сенат. У 1960—2016 гадах Нацыянальнай Асамблеяй называўся аднапалатны парламент краіны. Парламент узнік на аснове паўпрадстаўнічага органа французскага каланіяльнага перыяду. Першая Нацыянальная Асамблея з'явілася 27 лістапада 1960 года, у яе ўваходзіла 70 дэпутатаў у адпаведнасці з першай Канстытуцыяй Кот-д'Івуара ад 31 кастрычнiка 1960 года і утварэннем Першай рэспублікі.

Першая Нацыянальная Асамблея Другой Рэспублікі, абраная на перыяд 2000—2005 гадоў, існавала на фоне ўнутранага палітычнага крызісу і Першай Івуарыйскай грамадзянскай вайны.

Наступныя парламенцкія выбары прайшлі толькі ў 2011 годзе. На іх дамінаваў Рух рэспубліканцаў, партыя прэзідэнта Аласана Уатары.

Пасля ўхвалы на рэферэндуме новай Канстытуцыі ў 2016 годзе парламент быў падзелены на дзве палаты Нацыянальная Асамблея і Сенат. Нацыянальная Асамблея, ніжняя палата парламента, налічвае 255 дэпутатаў, якія абіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. Сенат будзе ўтвораны пасля выбараў 2020 года, таму да гэтага моманту Нацыянальная Асамблея будзе працягваць выконваць функцыі парламента.