Нацыянальная бібліятэка Пакістана

Нацыянальная бібліятэка Пакістана (англ.: National Library of Pakistan) — нацыянальная і навукова-тэхнічная бібліятэка Пакістана, знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад Канстытуцыйнага праспекта, Ісламабад.

Нацыянальная бібліятэка Пакістана
Выява лагатыпа
Краіна
Заснавана 1951
Вэб-сайт nlp.gov.pk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заснавана ў 1951 годзе, першапачаткова размяшчалася ў сакратарыяце Міністэрства адукацыі, аб’яднана з Ліякацкай Нацыянальнай бібліятэкай . У 1962 годзе бібліятэка атрымала права пераносу і захоўвання (у 2 асобніках) усіх абароненых аўтарскім правам работ: кніг, карт, ілюстрацый і дыяграм, надрукаваных у Пакістане. Пасля вайны 1971 года частка фонду была перадзенна Бангладэшу.

Бібліятэка мае чытальную залу 500 месц, 15 навуковых залаў, глядзельную залу на 450 месц, таксама камп’ютарны кабінет і для прагляду мікрафільмаў. У 1993 годзе бібліятэка мела 130000 тамоў і 600 рукапісаў.

Зноскі