Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў ЗША

афіцыйны пералік помнікаў культуры ЗША

Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў (англ.: National Register of Historic Places) — гэта афіцыйны спіс раёнаў, мясцін, будынкаў, збудаванняў і аб'ектаў, якія лічацца вартымі захавання з-за іх гістарычнай значнасці або мастацкай каштоўнасці, які складаецца Федэральным урадам ЗША.

Таблічка, якая размяшчаецца на аб'ектах, занесеных у рэестр

Стварэнне рэестра правіць

Амерыканскі Закон аб ахове нацыянальнай гісторыі ў 1966 годзе стварыў рэестр і даў пачатак працэсу ўнясення да яго звестак аб аб'ектах. З больш чым паўтара мільёна аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэестры, 95 тысяч значацца індывідуальна. Астатнія ўнесены як часткі гістарычных раёнаў.

На працягу большай часткі сваёй гісторыі рэестр кіраваўся Службай нацыянальных паркаў ЗША — дзяржаўным агенцтвам у складзе Міністэрства ўнутраных спраў ЗША. Яго мэты — дапамагаць уласнікам маёмасці і зацікаўленым бакам, а таксама каардынаваць, выяўляць і абараняць гістарычныя месцы ў Злучаных Штатах. Нягледзячы на тое, што прысутнасць у рэестры мае ў асноўным сімвалічнае значэнне, такоее прызнанне значнасці аб'екта забяспечвае пэўны фінансавы стымул для ўласнікаў маёмасці, якая знаходзіцца ў спісе. Ахова маёмасці дзяржавай не гарантуецца. У працэсе вылучэння пэўныя аб'екты ці месцы ацэньваюцца з пункту гледжання чатырох крытэрыяў. Прымяненне гэтых крытэрыяў было прадметам крытыкі з боку навукоўцаў, а таксама грамадскасці і палітыкаў. Часам таксама ў яго могуць уключацца і гістарычныя мясціны за межамі краіны, але звязаныя са Злучанымі Штатамі (напрыклад, Амерыканская місія ў Танжэры).

Рэестр класіфікуе агульныя спісы па адным з пяці тыпаў: раён, мясціна, будынак, збудаванне або аб'ект. Некаторыя аб'екты аўтаматычна дадаюцца ў рэестр, калі яны трапляюць пад кіраванне Службы нацыянальных паркаў ЗША. Да іх адносяцца нацыянальныя гістарычныя помнікі, нацыянальныя гістарычныя месцы, нацыянальныя гістарычныя паркі, нацыянальныя ваенныя паркі, нацыянальныя мемарыялы і некаторыя помнікі.

Крытэрыі правіць

Для таго, каб аб'ект мог быць уключаны ў рэестр, ён павінен адпавядаць як мінімум аднаму з чатырох асноўных крытэрыяў:

  • Крытэрый А. «Падзея» — аб'ект павінен унесці свой уклад у гісторыю ЗША.
  • Крытэрый B. «Асоба» — аб'ект павінен быць звязаны са значнымі асобамі мінулага ЗША.
  • Крытэрый C. «Дызайн/Будаўніцтва» — тычыцца адметных характарыстык будынка па яго архітэктуры і канструкцыі, у тым ліку таго, што ён мае вялікую мастацкую каштоўнасць або з'яўляецца працай выбітнага майстра.
  • Крытэрый D. «Інфармацыйны патэнцыял» — выконваецца, калі ўласцівасць дала або можа даць інфармацыю, важную для перадгісторыі або гісторыі.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць