Нацыянальны фронт выратавання Уганды
Нацыянальны фронт выратавання Уганды, НФВУ (англ.: Uganda National Rescue Front, UNRF) – агульная назва двух угандыйскіх паўстанцкіх груповак.
Нацыянальны фронт выратавання Уганды | |
---|---|
Лідары | Майсей Алі, Алі Бамузэ |
Саюзнікі | Судан |
Праціўнікі | Уганда |
Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ва Угандзе, Другая кангалезская вайна |
Гісторыя
правіцьПершы Нацыянальны фронт выратавання Уганды, таксама вядомы як «Фронт нацыянальнага выратавання»[1], быў створаны для барацьбы з урадам Мілтана Аботэ. У атрады баевікоў уліліся прыхільнікі Ідзі Аміна. Лідарам арганізацыі стаў брыгадны генерал Майсей Алі, былы міністр фінансаў.
Пасля падзення Аботэ ў ліпені 1984/1985 года больш за 1000 байцоў фракцыі далучыліся да ўрада Ёверы Мусевені.
У 1996 годзе была ўтворана новая групоўка — Нацыянальны фронт выратавання Уганды II. У склад арганізацыі ўвайшлі былыя члены першай арганізацыі, якія адмовіліся прымірыцца з уладамі. Узброеныя атрады групоўкі дзейнічалі ў асноўным у акрузе Арынга. Напады праводзіліся з баз у Судане, урад якога падтрымліваў угандыйскую апазіцыю. Новым кіраўніком паўстанцаў стаў генерал-маёр Алі Бамузэ.
24 снежня 2002 года НФВУ II падпісаў афіцыйнае пагадненне аб спыненні агню з урадам. Паводле дамовы, баевікі ўліліся ў склад урадавай арміі.
Крыніцы
правіць- ↑ Avirgan & Honey 1983, p. 231.
Літаратура
правіць- Avirgan, Tony; Honey, Martha (1983). War in Uganda: The Legacy of Idi Amin. Dar es Salaam: Tanzania Publishing House. ISBN 978-9976-1-0056-3.
Спасылкі
правіць- Uganda signs peace deal with rebels 26 December 2002, BBC News.
- Uganda January - December 2002(недаступная спасылка) report from Amnesty International.
- Gen. Moses Ali: A dream come true(недаступная спасылка) By Richard M. Kavuma March 23, 2003 Uganda Daily Monitor article
- Rebels divided over Shs 4 bn(недаступная спасылка) December 10, 2003 article from the Uganda Daily Monitor
- Inside West Nile, ISBN 0-85255-940-2, 2004 book by Mark Leopold.