Нацыянальны цэнтр навуковых даследаванняў «Дэмакрыт»

Нацыянальны цэнтр навуковых даследаванняў «Дэмакрыт», або НЦНД «Дэмакрыт» — найбуйнейшы даследчы цэнтр Грэцыі, у якім працуюць больш за 1000 навукоўцаў, інжынераў, тэхнікаў. Гэта міждысцыплінарны навукова-даследчы цэнтр, які спецыялізуецца на нанатэхналогіях, энергетыцы, ахове навакольнага асяроддзя, фізіцы элементарных часціц і ядзернай фізіцы, інфарматыцы і тэлекамунікацый[1].

Нацыянальны цэнтр навуковых даследаванняў «Дэмакрыт»
Тып навукова-даследчыцкая ўстанова
Заснаванне 1961
Краіна
Размяшчэнне Ая-Параскеві, Грэцыя
Ключавыя постаці Nick Kanellopoulos
Колькасць супрацоўнікаў больш за 1000
Даччыныя кампаніі Institute of Informatics & Telecommunications[d]
Сайт www.demokritos.gr

У навуковым цэнтры «Дэмакрыт» знаходзяцца самыя вялікія і самыя сучасныя даследчыцкія лабараторыі Грэцыі. У склад цэнтра ўваходзяць пяць інстытутаў: 1) Інстытут інфарматыкі і тэлекамунікацый, 2) Інстытут біялягічных навук і прыкладанняў, 3) Інстытут ядзерных і радыяцыйных даследаванняў, энергетыкі, тэхналогіі і бяспекі, 4) Інстытут нанатэхналогій, 5) Інстытут ядзернай фізікі і фізікі элементарных часціц. Таксама ў цэнтры працуе навуковая бібліятэка[2]. НЦНД «Дэмакрыт» — адзіны цэнтр ядзерных даследаванняў Грэцыі. Цэнтр быў створаны ў 1961 годзе як дзяржаўны даследчыцкі цэнтр ядзерных даследаванняў на базе толькі што ўведзенага ў эксплуатацыю даследчыцкага ядзернага рэактара. У 1985 годзе цэнтр рэарганізаваны ў Нацыянальны цэнтр навуковых даследаванняў «Дэмакрыт»[1]. У 2011 годзе Грэцыю ахапіў эканамічны крызіс, што адбілася і на цэнтры «Дэмакрыт». Цэнтру давялося шукаць замежныя інвестыцыі. Асноўнай задачай цэнтра з’яўляецца ўкараненне інавацый, перадача тэхналогій для нацыянальных ініцыятыў па развіцці і паляпшэнні даследаванняў і тэхналогій у Грэцыі. Штогод 35% усіх навуковых прац у Грэцыі публікуецца супрацоўнікамі цэнтра «Дэмакрыт»[3].

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. а б Background & Current Situation (англ.)(недаступная спасылка). N.C.S.R. Demokritos (3 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2018. Праверана 30 кастрычніка 2021.
  2. Contact Information (англ.)(недаступная спасылка). N.C.S.R. Demokritos (3 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2018. Праверана 30 кастрычніка 2021.
  3. At a glance (англ.)(недаступная спасылка). N.C.S.R. Demokritos (3 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2018. Праверана 30 кастрычніка 2021.

Спасылкі

правіць