Нацыянал-сацыялістычны саюз юрыстаў
Нацыянал-сацыялістычны саюз юрыстаў (ням.: NS-Rechtswahrerbund) — нацысцкая арганізацыя, якая аб’яднала ў сабе ўсіх дзеючых юрыстаў у нацысцкай Германіі і выцесніла астатнія прафесійныя асацыяцыі адвакатаў і прававедаў. Саюз юрыстаў меў уласныя «суды гонару», якія, у сваю чаргу, увасобілі на практыцы нацысцкія ідэі аб юрыспрудэнцыі[1].
Нацыянал-сацыялістычны саюз юрыстаў | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1936 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 1945 |
Галіна | юрыспрудэнцыя, права |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ перыяд распаўсюджвання нацыянал-сацыялізму на тэрыторыі Германіі, стала вострае пытанне аб крыніцы права, якая б адпавядала бы нацысцкай ідэалогіі. Адным з ключавых элементаў нацызму з’яўлялася стварэнне так званага «вобраза ворага», гэта значыць стварэнне «негатыўнай выявы супернікаў», а таксама скасаванне «ўсіх неадпаведных» ідэалогіі. Галоўным «ворагам» нацызму лічыліся яўрэі[2], як у паўсядзённым жыцці, так і ў прававых пытаннях. Крытыка яўрэйства ў прававым полі і стала адной з прычын ўзнікнення нацыянал-сацыялістычнага саюза юрыстаў[2][3].
Крыніцы
правіць- ↑ Варапаеў Сяргей (2005). Энцыклапедыя Трэцяга Рэйха. Локид-Пресс. ISBN 5-7905-3721-9.
- ↑ а б Білалудзінаў 2016, с. 213.
- ↑ Lippman 1993, pp. 275–276.
Літаратура
правіць- Білалудзінаў М.Д. Эрих Юнг о национал-социалистической концепции источников права(руск.). — Правоведение, 2016. — № 6 (329).
- Matthew Lippman (1993). "They shoot lawyers don't they?: law in The Third Reich and the global threat to the independence of the judiciary". California Western International Law Journal.