Неўская губа
Неўская губа (руск.: Не́вская губа́) — усходняя частка Фінскага заліва. У вяршыню Неўскай губы некалькімі рукавамі ўпадае рака Нява. У дэльце Нявы знаходзіцца горад Санкт-Пецярбург. Неўская губа абмежавана на ўсходзе пясчаным барам ракі Нява, на захадзе — лініяй Лісі Нос — Кранштат — Ламаносаў, на поўначы — заказнікам «Паўночнае ўзбярэжжа Неўскай губы». Плошча воднай паверхні да стварэння Комплексу ахоўных збудаванняў Санкт-Пецярбурга ад паводак прымалася роўнай 329 км². Дно пераважна пясчанае і плоскае.
Неўская губа? | |
---|---|
руск.: Невская губа | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З астатняй часткай Фінскага заліва Неўская губа злучаецца праз два пралівы ля вострава Котлін, названыя Паўночная і Паўднёвая Брама. Шырыня Паўночнай Брамы 9-10 км, Паўднёвай — 5-7 км. У сучасным стане Неўская губа аддзеленая ад Фінскага заліва па лініі Горская — Кранштат — Бронка комплексам дамбаў ахоўных збудаванняў Санкт-Пецярбурга ад паводак і з’яўляецца ізаляваным праточным вадаёмам.
Калі лінію ахоўных збудаванняў прыняць за сучасную заходнюю мяжу Неўскай губы, то плошча воднай паверхні пры ўзроўні, блізкім да ардынару, складзе 380 км², аб’ём воднай масы 1,2 км³. Даўжыня Неўскай губы ў названых межах з захаду на ўсход 21 км, найбольшая шырыня 15 км. Сярэдняя натуральная глыбіня губы каля 3,0 м.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |